Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Хрэнін прыгразіў, што пратэстоўцы «будуць мець справу з арміяй»


Віктар Хрэнін, архіўнае фота.
Віктар Хрэнін, архіўнае фота.

У выпадку парушэньня парадку і спакою ў «сьвятых месцах» пратэстоўцы будуць мець справу з арміяй, заявіў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін.

«У апошняй вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга. Практычна была сьцёртая з твару зямлі. У знак памяці і смутку пастаўленыя тысячы мэмарыялаў і помнікаў. І яны для нас сьвятыя. Нашы людзі да іх ходзяць памаліцца і ўскласьці кветкі. Мы ня можам сёньня спакойна глядзець, як пад сьцягамі, пад якімі фашысты арганізоўвалі масавыя забойствы, у гэтых сьвятых месцах праходзяць акцыі», — цытуе міністра БелТА.

Ён прыгразіў, што ў выпадку «парушэньня парадку і спакою ў гэтых месцах вы будзеце мець справу не зь міліцыяй, а з арміяй».

Міністар Хрэнін стаяў у палявой вайсковай форме ля стэлы «Менск — горад-герой», дзе 16 жніўня сабраліся больш за 200 тысяч пратэстоўцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG