Некалькі тысяч чалавек з натоўпу дэманстрантаў пайшлі па праспэкце Пераможцаў у бок Палацу незалежнасьці, які зьяўляецца адной з рэзыдэнцый Аляксандра Лукашэнкі.
Вакол стэлы «Менск — горад-герой» вайскоўцы расьцягнулі калючы дрот.
Улады Беларусі не зьвярталіся па дапамогу да дзяржаваў АДКБ, заявіў генэральны сакратар арганізацыі Станіслаў Зась.
У выпадку парушэньня парадку і спакою ў «сьвятых месцах» пратэстоўцы будуць мець справу з арміяй, заявіў міністар абароны Віктар Хрэнін.
А 14-й гадзіне каля Дому ўраду ў Менску заплянаваны чарговы мітынг прыхільнікаў пераменаў, якія заклікаюць да спыненьня гвалту з боку сілавых структур, вызваленьня палітвязьняў і новых прэзыдэнцкіх выбараў.
Увечары 9 жніўня пасьля закрыцьця выбарчых участкаў у Пінску 16-гадовага хлопца зьбіў шчытом з ровара міліцыянт. Зь пераломам яго і забралі.
У сувязі з правядзеньнем на тэрыторыі Беларусі шэрагу грамадзка-палітычных масавых мерапрыемстваў МУС заявіў пра «неабходныя меры дзеля падтрымкі парадку і грамадзкай бясьпекі».
Як паведаміла Свабодзе беларуская грамадзянка Юлія, якая апекавалася лёсам сьледчага СК, беларускага ўцекача Андрэя Астаповіча, расейскія паліцыянты вывезьлі яго ў Беларусь, а не выпусьцілі з пастарунку 1-га аддзелу паліцыі Пскова.
У Віцебску зьнік Леанід Маліхаў. У сацсетках пішуць, што апошні раз маладога чалавека бачылі 21 жніўня на акцыі пратэсту, пасьля гэтага ён больш за суткі не выходзіць на сувязь.
Акрэдытаваны ў Беларусі журналіст расейскага агенцтва ТАСС Юры Шамшур расказаў, што падчас разгону акцый пратэстоўцаў сілавікі мэтанакіравана палявалі на супрацоўнікаў мэдыя.
Прычыну такіх дзеяньняў і месца, куды вывезьлі Астаповіча, ягоны адвакат не ўдакладніў.
МУС Беларусі паведаміла пра затрыманьне жыхара Менска, які нібыта за грошы шукаў «масоўку» для ўдзелу ў пратэстных акцыях.
У Горадні на мітынгу з удзелам Аляксандра Лукашэнкі сілавікі затрымалі некалькі незалежных журналістаў.
Свабода паведамляла, што напярэдадні старшыня Беларускай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі зрабіў рэзанансавы допіс у Фэйсбуку: «Аляксандар Лукашэнка — ня мой прэзыдэнт».
Замест Уладзімера Краўцова кіраваць рэгіёнам будзе экс-міністар здароўя Ўладзімер Каранік.
Цэнтар Горадні перакрыты, як і раён Фолюш, празь які, як мяркуецца, будзе праяжджаць Аляксандар Лукашэнка. 22 жніўня ён наведвае Гожаскі палігон.
Аляксандар Лукашэнка пасьля Гожаскага палігону наведаў у Горадні пункт пастаяннай дыслякацыі 6-й асобнай мэханізаванай брыгады, дзе правёў нараду з кіраўніцтвам сілавога блёку.
Павал Сібілёў — кіроўца аўтобуса, паранены недалёка ад станцыі мэтро «Пушкінская» ўвечары 10 жніўня. Сілавікі тады спынялі пратэсты, выкарыстоўваючы сьвятлашумавыя гранаты і гумовыя кулі.
Аляксандар Лукашэнка на палігоне пад Горадняй заявіў, што «апанэнты хочуць разгрупаваць сілы беларускіх вайскоўцаў і праваахоўнікаў, адцягнуць ад унутранай сытуацыі і напружыць на вонкавай мяжы.
Супраць Беларусі выкарыстоўваюць сцэнар «каляровых» рэвалюцый, заявіў Аляксандар Лукашэнка, наведваючы вайсковы палігон пад Горадняй.
Самалёт з Аляксеем Навальным вылецеў з Омску ў Бэрлін каля 5-й гадзіны раніцы.
«Спачатку ў тэлефоннай размове ён паведаміў, што зь ім гутараць».
Затрыманых у Менску журналістаў расейскай службы Радыё Свабода Юлію Вішнявецкую і Андрэя Кісялёва выпусьцілі з Партызанскага РУУС
Сёньня ўдзень у Менску затрымалі журналістаў расейскай службы Радыё Свабода Юлію Вішнявецкую і Андрэя Кісялёва.
Апошні нумар «Народнай волі» ня выйшаў з друку. Яго можна прачытаць у інтэрнэце
Самых актыўных удзельнікаў страйкавага руху ўжо пачалі звальняць. Дзевяць работнікаў МАЗу атрымалі распараджэньні аб скасаваньні іх працоўных кантрактаў.
21 жніўня яго выклікалі на допыт паводле крымінальнага артыкулу 361 за спробу «захопу дзяржаўнай улады, а таксама прычыненьня шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь».
Партал Tut.by пагутарыў з жыхаркай Берасьця, лекарам-стаматолягам Вольгай Рыбаковай.
Транспартная паліцыя Расеі знайшла рэчыва, якім атруцілі Аляксея Навальнага. Пра гэта паведаміў дырэктар Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Іван Жданаў.
«На сёньня заплянавана паседжаньне прэзыдыюму Каардынацыйнай рады — пасьля таго, як вернуцца з допыту Максім Знак і Сяргей Дылеўскі. Іх выклікалі ў камітэт у якасьці сьведак», — паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.
35-гадовы Зьміцер Смаляк 10 жніўня стаў сьведкам абстрэлу мірных людзей каля мэтро «Пушкінская» ў Менску. У яго пацэліла сьвятлашумавая граната. Неабыякавыя людзі падвезьлі мужчыну да шпіталя, дзе ён прабыў тыдзень.
Нямеччына паслала мэдычны самалёт па Аляксея Навальнага, які знаходзіцца ў рэанімацыі омскага шпіталя. Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на прадстаўніка нямецкай няўрадавай арганізацыі. Паводле DPA, самалёт ужо вылецеў зь Нямеччыны ў ноч на пятніцу.
Як паведаміў Радыё Свабода Павал Латушка, які пасьля звальненьня з пасады дырэктара Купалаўскага тэатру, увайшоў у Каардынацыйную раду па трансфэры ўлады, каля ягонага дому ўжо дзьве гадзіны працуюць сьледчыя.
Ён затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, абставіны пакуль высьвятляюцца.
Супрацоўніца газэты «Звязда» Ірэна Кацяловіч паведаміла Свабодзе пра сваё звальненьне з выданьня, а таксама звальненьне яшчэ некалькіх калег.
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін аб’явіў пра пачатак маштабных тактычных вучэньняў на горадзенскім кірунку.
20 жніўня ў цэнтры Менску езьдзілі некалькі аўтамабіляў пад дзяржаўнымі сьцягамі. На машынах былі заклееныя нумары, што пярэчыць правілам дарожнага руху.
Лідэра гурту «Дай Дарогу!» Юрыя Стыльскага затрымалі другі раз за пяць дзён. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на відавочца затрыманьня
Былы камандзір 38-й гвардзейскай мабільнай брыгады, падпалкоўнік паветрана-дэсантных войскаў запасу Валер Сахашчык у інтэрвію «Брестской газете» расказаў пра стаўленьне да сытуацыі ў краіне і пра тое, чым маглі скончыцца канфлікты каля берасьцейскіх СІЗА і ІЧУ.
У Берасьці зьявіўся стыхійны мэмарыял памяці Генадзя Шутава, які 11 жніўня атрымаў ад сілавікоў агнястрэльнае раненьне ў галаву, ад якога 19 жніўня памёр.
Галоўны рэдактар «Звязды» Павал Сухарукаў пакінуў сваю пасаду пасьля таго, як на старонках выданьня быў надрукаваны адкрыты ліст да чытачоў.
Расейскаму палітыку Аляксею Навальнаму стала дрэнна ў самалёце на рэйсе з Томску ў Маскву. Самалёт экстрана сеў у Омску, Навального хуткай дапамогай адвезьлі ў шпіталь з атручэньнем.
Паводле сьледзтва, берасьцеец разам зь іншым мужчынам напалі на праваахоўнікаў, білі іх мэталічнай трубой, а таксама спрабавалі забраць зброю.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьбірае зьвесткі пра людзей, у дачыненьні да якіх былі распачатыя крымінальныя справы пасьля затрыманьняў на акцыях пратэсту, якія пачаліся ў Беларусі пасьля выбараў прэзыдэнта.
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з сумеснай заявай у зьвязку з затрыманьнямі актывістаў выбарчага штабу Віктара Бабарыкі.
Сям‘я Рамана Шабановіча зь Менску некалькі дзён ня мае зь ім кантактаў.
У пяці гарадах заплянаваныя акцыі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе тэлеканал АНТ.
У Мазыры ранкам 19 жніўня быў затрыманы актывіст супольнасьці «Страна для жизни» Руслан Парфёнаў.
На Юрыя Ўласава і Тацяну Канеўскую — давераных асобаў Сьвятланы Ціханоўскай з Гомля — завялі крымінальныя справы.
Гэта трэці выпадак, раней улады прызналі два выпадкі сьмерці пры здушэньні пратэстаў 34-гадовага Аляксандра Тарайкоўскага ў Менску і 25-гадовага Аляксандра Віхора ў Гомлі.
Загрузіць яшчэ