Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць давераных асобаў Ціханоўскай з Гомля заведзеныя крымінальныя справы


Юры Ўласаў – давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай

На Юрыя Ўласава і Тацяну Канеўскую — давераных асобаў Сьвятланы Ціханоўскай з Гомля — завялі крымінальныя справы.

Юры Ўласаў быў затрыманы перад выбарамі і зьмешчаны ў ІЧУ. Потым стала вядома, што яго перавялі ў СІЗА на Валадарскага ў Менску, на яго заведзена крымінальная справа «за масавыя беспарадкі» паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэксу.

Тацяну Канеўскую затрымалі перад выбарамі, яе судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за дробнае хуліганства і адпусьцілі з суду, бо яна мае непаўналетняе дзіця.

Але як толькі Канеўская пайшла да канвойных забіраць свае рэчы, тут жа зьнікла. Выявілася, што яе зноў схапілі і пасадзілі ў ІЧУ. Цяпер яе перавялі ў Менск. Пакуль невядома, паводле якога крымінальнага артыкула распачата справа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG