Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнік кіроўца 10-тоннага грузавіка, пафарбаванага ў бел-чырвона-белыя колеры


Грузавік Рамана Шабановіча з надпісам «97%». Кадар зь відэа ўладальніка.
Грузавік Рамана Шабановіча з надпісам «97%». Кадар зь відэа ўладальніка.

Сям‘я Рамана Шабановіча зь Менску некалькі дзён ня мае зь ім кантактаў.

«Муж з 12-гадовай дачкой ехалі на гэтым грузавіку, ужо вярталіся дамоў. На Партызанскім праспэкце Менску іх спынілі некалькі экіпажаў ДАІ і хацелі затрымаць, — распавядае жонка Рамана Ларыса. — Але там было шмат удзельнікаў акцыі, жанчыны, дзеці, і яны зрабілі такі калідор для мужа і дачкі, і тыя сышлі. А машына засталася на праспэкце стаяць».

Па словах сьведак, машыну атачылі людзі ў масках. Машыну шукалі суткі, знайшлі 17 жніўня на стаянцы на вуліцы Трасьцянецкай. На выгляд яна цэлая, але пад кабінай нейкая вадкасьць.

«Муж даслаў фатаздымак агляду транспартнага сродку, машына арыштаваная, — кажа Ларыса. — Пасьля муж пазваніў, расказаў, што калі ён сыходзіў са стаянкі, каля яго спыніўся цёмны аўтамабіль з расейскімі нумарамі, адтуль выскачылі людзі, пачалі яго зьбіваць, пацягнулі некуды». Дзе цяпер муж, Ларыса ня ведае. Яна напісала заяву, каб ёй як уладальніцы аўтамабіля вярнулі транспартны сродак і патлумачылі прычыны арышту.

«Зразумела, што за сьцяг прычапіліся, — кажа Ларыса. — Аніякіх парушэньняў правіл дарожнага руху там не было».

У сям’і Шабановічаў 4 дзяцей. Старэйшы сын, 16-гадовы Рэнат, быў затрыманы на ровары 7 жніўня, атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, у яго часткова зьнікла памяць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG