З турмы на Акрэсьціна вызвалены аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў і ягоная жонка, доктарка Вольга. Іх сустракалі сын Багуслаў і Валеры Астапаў, бацька Вольгі.
Людзі ў чорнай вопратцы і з зброяй прыйшлі ў офіс «Яндэксу» ў Менску
Гомельскі праваслаўны сьвятар Уладзімер Драбышэўскі выйшаў на адзіночны пікет насупраць будынку ўпраўленьня Сьледчага камітэту Гомельскай вобласьці на вуліцы Савецкай. Ён трымае плякат «Спыніце гвалт!»
У рэдакцыю Свабоды зьвярнуўся жыхар Берасьця Павал Д. і расказаў пра факты зьдзекаў з затрыманых падчас акцыяў пратэсту.
Паліттэхноляга Віталя Шклярава, арыштаванага за нібыта арганізацыю масавых беспарадкаў, утрымліваюць у СІЗА ў Менску фактычна ў катавальных умовах.
Украінскія консулы ня маюць доступу да затрыманых у Менску праваабаронцаў, грамадзянаў Украіны.
12 жніўня ва Ўруччы людзі сталі ў ланцуг з абодвух бакоў праспэкта Незалежнасьці. Яны трымалі кветкі ў руках, пераважна белыя. Як тлумачаць удзельніцы акцыі, такім чынам людзі выказваць пратэст супраць гвалту супрацоўнікамі міліцыі.
У афіцыйным Тэлеграм-канале Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі паведамілі пра наезд машыны на супрацоўніка ДАІ ў Менску і на міліцыянта ў Баранавічах.
Увечары 11 жніўня пазадарожнік без апазнавальных знакаў узяў на таран легкавы аўтамабіль з пасажырамі. Перад гэтым амапаўцы абстралялі машыну гумавымі кулямі.
МУС: «У пераважнай большасьці выпадкаў такіх дастаўленых адпускаюць без складаньня пратаколу». Пра зьбіцьцё, раненьні, разьбітую тэхніку і канфіскацыю картак памяці ў заяве ня згадваюць.
«Наша ніва» падзякавала прэс-службе МУС і прэс-сакратарцы Вользе Чамаданавай.
З крамы эвакуявалі наведнікаў, якія былі на другім паверсе, іншыя працягнулі працу, але разглядаецца магчымасьць часовага закрыцьця ЦУМу. На месцы працуе ахова крамы.
Чатыры мужчыны з выявамі дзяўчынкі, што пацярпела падчас аварыі з вайсковай тэхнікай, выйшлі на плошчу Леніна ў Горадні.
У Менску затрыманыя валянтэры штабу Віктара Бабарыкі. Ня выключаецца, што яны зьяўляюцца фігурантамі ў рамках крымінальнай справы паводле арт. 293 ( «масавыя беспарадкі»), паведамляе Tut.by.
«Былі ўдары мяккіх тканак, траўмы канцавінаў, грудной клеткі, жывата. Мы шпіталізавалі 23 чалавекі, у некаторых зь іх спатрэбіліся апэрацыі».
Цэнтар Віцебску з усімі пад’ездамі да плошчы Перамогі быў перакрыты каля дзесяці вечара. Рух аднавілі толькі пасьля поўначы, калі ў горадзе зрабілася зусім не шматлюдна. 11 жніўня ў Віцебску працягваліся затрыманьні.
«Нашыя консулы таксама паведамілі, што яшчэ адзін грамадзянін Украіны, фотакарэспандэнт Associated Press ва Ўкраіне атрымаў нязначныя цялесныя пашкоджаньні. Яго накіравалі ў мэдычную ўстанову, надалі дапамогу і выпісалі»
У Горадні 11 жніўня адбылася аварыя з удзелам вайсковай машыны «Тыгр». Пацярпела 5-гадовая дзяўчынка.
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі ў размове са Свабодай параўнаў дзеяньні сілавых органаў супраць грамадзян Беларусі з генацыдам. А месцы ўтрыманьня арыштаваных — з канцлягерам.
Галоўная рэдактарка палітыка-эканамічных навінаў Tut.by Вольга Лойка тым часам апублікавала асабістую заяву: журналіст — «зручная мішэнь».
Асноўныя траўмы — удары мяккіх тканак, траўмы канцавін, грудной клеткі, жывата і г. д.
У Берасьці міліцыянты «стралялі на паражэньне», адзін пратэстовец паранены.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Горадзенскага аблвыканкаму Яўген Дудко, падчас ДТЗ ніхто не загінуў.
Прыбіральшчыца на станцыі мэтро «Міхалова» стала сьведкай таго, як сілавікі зьбілі мужчыну, які чакаў транспарту. Яна прыбірае крывавыя плямы і выказваецца пра ўладу.
11 жніўня каля гатэлю «Арбіта» ў Менску сілавікі сарвалі бэйдж і забралі флэшку ў фатографа TUT.BY Вадзіма Заміроўскага. Флэшкі з рабочымі матэрыяламі таксама забралі ў фатографаў TUT.BY (Дар'і Буракінай), Associated Press (Сяргея Грыца, пашкодзілі і камэру) і «Нашай нівы» (Надзеі Бужан).
Пасьля сутычак паміж амапаўцамі і пратэстоўцамі ў Менску 11 жніўня карэспандэнт Свабоды знайшоў шматлікія сьляды прысутнасьці сілавікоў. Не сказаць, каб мірныя.
З 12 жніўня Беларуская служба Радыё Свабода часова аднаўляе радыёвяшчаньне на сярэдніх хвалях.
Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным Тэлеграм-канале прэсавай службы Міністэрства ўнутраных спраў.
Дзяржаўны тэлеканал АНТ паведаміў, што ў Менску за гандлёвым цэнтрам «Рыга» знойдзены мікрааўтобус з расейскімі нумарамі, «цалкам загружаны амуніцыяй, намётамі і іншымі прадметамі для арганізацыі вулічных беспарадкаў».
Каля станцыі мэтро «Пушкінская» ў Менску ноччу 10 жніўня загінуў пратэстовец. Удзень 11 жніўня араганізаваўся імправізаваны мэмарыял, куды сотні менчукоў прынесьлі кветкі.
Каля Палацу Рэспублікі ў Менску заўважаная машына хуткай дапамогі, якой кіруюць людзі ў масках. Фатаздымак, які гэта пацьвярджае, мы атрымалі ад чытача.
Сярод затрыманых у Беларусі «правакатараў» ідэнтыфікавалі каардынатараў расейскай грамадзкай арганізацыі.
Наваполацак у ліку тых гарадоў на палітычнай мапе Беларусі, дзе сілавікі абыходзяцца з пратэстоўцамі найбольш жорстка. Амапаўцы выкарыстоўваюць спэцсродкі, дзясяткі ўдзельнікаў мірных акцый зьбітыя і затрыманыя.
Днём 11 жніўня менчукі несьлі кветкі на месца на вуліцы Прытыцкага ў Менску, дзе ноччу загінуў дэманстрант. Каля 20 супрацоўнікаў АМАП сталі іх разганяць, кажуць відавочцы.
Мужчына спыніў цягнік на станцыі мэтро «Кастрычніцкая». Ён стаў на рэйкі з плякатам «Перастаньце забіваць і калечыць людзей».
Паводле інфармацыі МУС, каля 23.00 адзін з пратэстоўцаў спрабаваў кінуць нявызначаную выбуховую прыладу ў бок спэцназаўцаў. Яна выбухнула ў руцэ, ён атрымаў сьмяротныя траўмы.
Адна дзяўчына, якую ноччу выпусьцілі з РАУС, расказала, што затрыманых клалі тварам на падлогу на 3-м паверсе РАУС, зьбівалі, лаяліся на іх. На саму дзяўчыну лаялася міліцыянтка, абражала, выцяла па шчацэ, пыталася: «Чаму ты выступаеш супраць Лукашэнкі, ён жа такі добры?»
Каля гандлёвага цэнтру «Рыга», на скрыжаваньні вуліц Сурганава і Леаніда Бяды, недзе да паловы 9-й раніцы камунальнікі працягвалі прыбіраць абгарэлыя сьмецьцевыя кантэйнэры і мэталёвыя шчыты, якія выкарыстоўвалі пратэстоўцы для будаваньня барыкадаў.
Цягам вечара 10 жніўня і ночы на 11 жніўня па краіне працягнуліся масавыя пратэсты, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі.
Цягам вечара 10 жніўня і ночы на 11 жніўня па краіне працягнуліся масавыя пратэсты, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі. У Менску адным з цэнтраў пратэсту быў праспэкт Пушкіна, паміж станцыямі мэтро «Спартыўная» і «Пушкінская».
Некалькі сотняў жыхароў Стоўпцаў выйшлі сёньня на цэнтральныя вуліцы гораду, каб пратэставаць супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах.
«Яны забралі ўсіх мужчын, якія былі ў нашай групе, без тлумачэньня прычын. Потым пасадзілі ў аўтобус і некуды павезьлі. Жанчын адпусьцілі».
Карэспандэнтка Свабоды трапіла ў галоўны вайскова-мэдычны клінічны цэнтар №432 Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і паразмаўляла з шасьцю пацярпелымі.
Людзі ў форме хакі вялі агонь з боку моста на вуліцы Кальварыйскай.
Сьведкі сфатаграфавалі гільзы, на якіх відаць год вырабу гранатаў і надпісы па-чэску. Мы зьвярнуліся па камэнтар да чэскага вытворцы.
Загрузіць яшчэ