Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BBC: Мікрааўтобус, «набіты амуніцыяй», стаіць у Менску паўгода для тэлесэрыялу


Дзяржаўны тэлеканал АНТ паведаміў, што ў Менску за гандлёвым цэнтрам «Рыга» знойдзены мікрааўтобус з расейскімі нумарамі, «цалкам загружаны амуніцыяй, намётамі і іншымі прадметамі для арганізацыі вулічных беспарадкаў».

Тэлеканал паведаміў са спасылкай на праваахоўнікаў: такія знаходкі могуць паказваць, што сытуацыю «спрабавалі разгайдаць з-за межаў Беларусі». У сюжэце гаворыцца, што ўкраінскія і расейскія сьляды ў арганізацыі пратэстаў нібыта адсочваюцца ня толькі ў Менску, але і ў Наваполацку і ў іншых гарадах краіны.

Гэта Ford Transit з нумарамі 750-га рэгіёну Расеі (Маскоўская вобласьць). Вядоўцы твітэр-акаўнта «Чай з варэньнем» праверылі нумар праз сайт PlatesMania.com (там калекцыянуюць аўтамабільныя нумары з усяго сьвету) і выявілі, што гэты Ford упершыню сфатаграфавалі ў Менску яшчэ 25 кастрычніка 2015 году.

Расейская служба BBC адшукала ўладальніка аўтамабіля. Мікрааўтобус належыць кінапрадусару з Масквы Вальдэмару Грубаву. «Паўгода ўжо там стаіць, мы там здымалі сэрыял для каналу ТВЦ. Там намёты, чайнікі і іншыя рэчы, неабходныя для здымачнай групы», — сказаў ён. Паводле Грубава, ён хацеў забраць мікрааўтобус, але ў сувязі з пандэміяй ня мог гэтага зрабіць.

Як паведаміла крыніца Радыё Свабода, мікрааўтобус па-ранейшаму стаіць на той самай паркоўцы. Ён не апячатаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG