Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода аднаўляе вяшчаньне на сярэдніх хвалях


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З 12 жніўня 2020 году Беларуская служба Радыё Свабода часова аднаўляе радыёвяшчаньне на сярэдніх хвалях.

Праграмы на беларускай мове, прысьвечаныя актуальным палітычным падзеям у краіне, можна штодня слухаць на частаце 1386 кГц

з 21:00 да 22:00 і з 23:00 да поўначы па менскім часе.

У эфіры:

  • навіны
  • прамыя ўключэньні карэспандэнтаў зь месцаў падзеяў у Беларусі
  • гутаркі з камэнтатарамі

У Беларусі пасьля выбараў, якія адбыліся 9 жніўня, узьніклі перабоі з інтэрнэтам. Перш за ўсё размова ідзе пра нестабільнае функцыянаваньне мэсэнджэраў, а таксама некаторых аплікацыяў. Не адчыняюцца або адчыняюцца з цяжкасьцю сайты СМІ і сацыяльных сетак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG