Дзяржаўны тэлеканал АНТ паведаміў, што ў Менску за гандлёвым цэнтрам «Рыга» знойдзены мікрааўтобус з расейскімі нумарамі, «цалкам загружаны амуніцыяй, намётамі і іншымі прадметамі для арганізацыі вулічных беспарадкаў».
Тэлеканал паведаміў са спасылкай на праваахоўнікаў: такія знаходкі могуць паказваць, што сытуацыю «спрабавалі разгайдаць з-па-за межаў Беларусі». У сюжэце гаворыцца, што ўкраінскія і расейскія сьляды ў арганізацыі пратэстаў нібыта адсочваюцца ня толькі ў Менску, але і ў Наваполацку і ў іншых гарадах краіны.
Расейская служба BBC адшукала ўладальніка аўтамабіля. Мікрааўтобус належыць кінапрадусару з Масквы Вальдэмару Грубаву. «Паўгода ўжо там стаіць, мы там здымалі сэрыял для каналу ТВЦ. Там намёты, чайнікі і іншыя рэчы, неабходныя для здымачнай групы», — сказаў ён. Паводле Грубава, ён хацеў забраць мікрааўтобус, але ў сувязі з пандэміяй ня мог гэтага зрабіць.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com