Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Братаньне» салдатаў унутраных войскаў зь мітынгоўцамі ля Дому ўраду ў Менску. ФАТАФАКТ


«Братаньне» салдатаў зь мітынгоўцамі ля Дому ўраду. 14 жніўня 2020 году.

Перад Домам ураду стаў ланцуг з 14 салдатаў унутраных войскаў і 2 камандзіраў у зялёнай форме, у касках і з шчытамі. Сюды дайшла калёна рабочых МТЗ.

Да сілавікоў падышлі дзяўчаты з кветкамі. Амапаўцы кажуць, што ня будуць біць людзей.

Адбываецца братаньне, перадае карэспандэнт Свабоды. Потым колкасьць салдатаў вырасла да 30, інцыдэнтаў няма.

Братаньне ля Дому ўраду.
Братаньне ля Дому ўраду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG