Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рабочыя МТЗ ідуць маршам да Дому ўраду, да іх далучаюцца іншыя. Такое ў Менску было 30 гадоў таму


Рабочыя на пляцоўцы перад МТЗ

На МТЗ прыехаў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт Свабоды. Ён праігнараваў мітынгоўцаў на плошчы перад заводам і пайшоў да адміністрацыі МТЗ, рабочыя пачалі марш да Дома ўраду.

У калёне некалькі тысяч рабочых, яны крычаць «Сыходзь!» і «Жыве Беларусь!». Іх патрабаваньні — адстаўка Лукашэнкі, правядзеньне сумленных выбараў з удзелам незалежных назіральнікаў, вызваленьне палітвязьняў, спыненьне ганеньняў на альтэрнатыўных прэтэндэнтаў і кандыдатаў у прэзыдэнты, свабодны доступ да інфармацыі.

Першая зьмена, якая адпрацавала і выйшла на пляцоўку перад прахадной, патрабуе, каб Раман Галоўчанка выйшаў да іх. Крычаць «Жыве Беларусь!» і «Сьвета! Сьвета!» — такім чынам выказваюць падтрымку кандыдатцы ў прэзыдэнты Сьвятлане Ціханоўскай.

Страйкам прапанаваў чакаць прэм’ера 5 хвілін. Калі той ня зьявіцца, то абяцаюць рушыць маршам да Дому ўраду.

«Улада ня хоча з намі гаварыць, тады мы выходзім на вуліцу», — заявіў Свабодзе сябра страйкаму Сяргей Дрылеўскі, калі прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка так і не адважыўся сустрэцца з рабочымі.
Пасьля гэтага некалькі тысяч чалавек пакінулі пляцоўку перад заводаўпраўленьнем і рушылі ў бок цэнтру.

Ад ДК МТЗ выйшлі на праезную частку. Канчатковы пункт — Дом ураду. Апошні раз рабочыя былі ў цэнтры Менску 30 гадоў таму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG