Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анкета пасьля лета. Аляксандар Фядута: «Людзі, якім я давяраў, мне здрадзілі»


Аляксандар Фядута, архіўнае фота
Аляксандар Фядута, архіўнае фота

У восеньскім праекце Свабоды мы прадстаўляем анкеты цікавых і вядомых людзей. Наш сёньняшні рэспандэнт — Аляксандар Фядута.

Хто гэта?

Вядомы беларускі палітычны аглядальнік і аналітык, літаратуразнавец, доктар філялягічных навук, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру, ганаровы член ПЭН-цэнтру Літвы, палітвязень Беларусі, вязень сумленьня.

1. Калі вы адчувалі найбольшае ў жыцьці шчасьце?

Калі дасягаў пастаўленай мэты. Баяўся публічнасьці — але выходзіў на сцэну. Баяўся ўласнага цела — але займаўся ў спартовай залі. Баяўся адмовы любімай дзяўчыны — але ж атрымаў згоду на шлюб. Баяўся, што нічога не дасягну ў навуцы — але ж стаў доктарам габілітаваным ва ўнівэрсытэце, дзе Скарына быў бакаляўрам.

2. Які ваш найбольшы страх?

Што перажыву ўсіх, каго кахаю.

3. Які ваш самы раньні ўспамін?

Жоўтыя круглыя кветкі каля бабцінай хаты на Леванабярэжнай вуліцы ў Горадні.

4. Якая рыса вам найбольш не падабаецца ў сабе?

Упартасьць.

5. Якая рыса вам найбольш не падабаецца ў іншых?

Ілжывасьць.

Аляксандар Фядута, архіўнае фота
Аляксандар Фядута, архіўнае фота

6. Якая ў вас была самая няёмкая сытуацыя ў жыцьці?

«Вочная стаўка» з Уладзімерам Някляевым у «амэрыканцы».

7. Якая ў вас ёсьць самая дарагая вам рэч?

Партрэт, які намалявалі мае вучні.

8. Якую б вы хацелі мець супэрздольнасьць?

Плаваць, як дэльфін.

9. Што робіць вас няшчасным?

Страх, што я чагосьці ня здолею зрабіць.

10. Якая ў вас самая непрыгожая звычка?

Мне ўсё роўна, як я выглядаю. Таму час ад часу выглядаю сьмешна ці непрыемна.

11. Якую вы маеце заганную прыемнасьць?

Люблю адпачываць у ложку.

Аляксандар Фядута з укладзенай ім анталёгіяй твораў беларускіх палітзьняволеных
Аляксандар Фядута з укладзенай ім анталёгіяй твораў беларускіх палітзьняволеных

12. У каго вам найбольш хацелася б папрасіць прабачэньня і чаму?

У жонкі. Бо ня здолеў зрабіць яе шчасьлівай. А абяцаў.

13. Найлепшы пацалунак у вашым жыцьці?

Першы пацалунак з будучай жонкай. Абставіны мы зь ёй памятаем дагэтуль.

14. Найбольшае ў жыцьці расчараваньне?

2010 год. Людзі, якім я давяраў, а аднаго лічыў асабістым сябрам, мне здрадзілі.

15. Калі б вы маглі нешта зьмяніць у мінулым жыцьці, што б гэта было?

Жыцьцё ня зьменіш.

16. Калі б вы маглі трапіць у мінуласьць, дзе б вы хацелі апынуцца?

Побач з мамай, калі апошні раз зь ёй размаўляў.

17. Калі вы былі найбліжэй да сьмерці?

12 чэрвеня 2017 году.

18. Якая адна рэч павысіла б якасьць вашага жыцьця?

Мажлівасьць займацца любімай справай — выкладаньнем літаратуры.

19. Ваша найбольшае дасягненьне?

Наперадзе.

20. Што вам не дае спаць па начах?

Памяць пра тых, хто адышоў.

21. Што вам запомнілася зь мінулага лета?

Першыя водгукі на маю кнігу пра філямата Францішка Малеўскага.

22. Што б вы хацелі, каб пра вас памяталі?

Што перад сьмерцю я ўсьміхаўся

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG