Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анкета на бабіна лета. Вераніка Круглова: «У маім жыцьці я сама сабе аўтар, рэжысэр і галоўны герой»


Вераніка Круглова, архіўнае фота
Вераніка Круглова, архіўнае фота

У восеньскім праекце Свабоды мы прадстаўляем анкеты цікавых і вядомых людзей. Наша сёньняшняя рэспандэнтка — Вераніка Круглова.

Хто гэта?

Знаная рок- і фольк-сьпявачка, адна з заснавальнікаў, кіраўніца і салістка легендарнага гурту Kriwi (Бэрлiн — Менск). Двойчы «Рок-князёўна» (1998 і 1999). Ляўрэатка міжнародных конкурсаў. Жыве ў Бэрліне, дзе, апроч музыкі, займаецца гаючымі практыкамі і арт-тэрапіяй. Мае ўласны праект «Жывы голас».

1. Калі вы адчувалі найбольшае ў жыцьці шчасьце?

Цяпер, у сталым узросьце, калі разумееш, што ў маім жыцьці я сама сабе аўтар, рэжысэр і галоўны герой.

2. Які ваш найбольшы страх?

Вайна, гвалт.

3. Які ваш самы раньні ўспамін?

Маміны рукі.

4. Якая рыса вам найбольш не падабаецца ў сабе?

Залішнія эмоцыі.

5. Якая рыса вам найбольш не падабаецца ў іншых?

Маніпуляцыя.

6. Якая ў вас была самая няёмкая сытуацыя ў жыцьці?

Ня памятаю)

7. Якая ў вас ёсьць самая дарагая вам рэч?

Гэта ня рэч, гэта — мая дачка.

8. Якую б вы хацелі мець супэрздольнасьць?

Сьмеласьць.

9. Што робіць вас няшчаснай?

Калі мне перашкаджаюць.

10. Якая ў вас самая непрыгожая звычка?

Перабіваць суразмоўцу.

11. Якую вы маеце заганную прыемнасьць?

Часам перабраць алькаголю))

12. У каго вам найбольш хацелася б папрасіць прабачэньня і чаму?

У самой сябе за тое, што сама сабе многае забараніла і не карысталася сваім талентам і рэсурсамі!

13. Найлепшы пацалунак у вашым жыцьці?

Усе пацалункі ў маім жыцьці былі і ёсьць фантастычныя!!!

14. Найбольшае ў жыцьці расчараваньне?

Калі падманваюць.

15. Калі б вы маглі нешта зьмяніць у мінулым жыцьці, што б гэта было?

Настаўніцу па фартэпіяна)

16. Калі б вы маглі трапіць у мінуласьць, дзе б вы хацелі апынуцца?

Я не хачу ў мінулае.

17. Калі вы былі найбліжэй да сьмерці?

Я ня ведаю.

18. Якая адна рэч павысіла б якасьць вашага жыцьця?

Грошы.

19. Ваша найбольшае дасягненьне?

Я прымаю і люблю сябе за тое, што я ёсьць!

20. Што вам не дае спаць па начах?

Я добра сплю!)

21. Што вам запомнілася зь мінулага лета?

Рыбалка.

22. Што б вы хацелі, каб пра вас памяталі?

Што мела любоў да ўсяго і шчырасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG