Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анкета на лета. Рыгор Астапеня: «Хачу быць тэрмінатарам»


Рыгор Астапеня

У летнім праекце Свабоды мы прадстаўляем анкеты цікавых і вядомых людзей. Наш сёньняшні рэспандэнт — палітоляг Рыгор Астапеня.

Хто гэта?

Заснавальнік і старшыня Цэнтру новых ідэй, грамадзкай арганізацыі, якая прасоўвае дэмакратычныя рэформы ў Беларусі. Рыгор мае доктарскую ступень (Phd) у палітычных навуках. Раней працаваў дырэктарам у разьвіцьці і аналітыкам Цэнтру Астрагорскага ды пісаў для беларускіх і замежных мэдыя і аналітычных цэнтраў, у тым ліку для European Council on Foreign Relations і Carnegie Europe, Washington Post і The Guardian. Паходзіць з Салігорска.

Рыгор Астапеня
Рыгор Астапеня

1. Калі вы адчувалі найбольшае ў жыцьці шчасьце?

Калі казаць пра момант, то гэта нараджэньне дачкі, а калі аб працяглым пэрыядзе, то апошнія школьныя гады альбо цяперашняе жыцьцё.

2. Які ваш найбольшы страх?

Што Беларусь ня здолее.

3. Які ваш самы раньні ўспамін?

Гэта быў момант, калі мне было тры гады і хварэў дома з тэмпэратурай, але, магчыма, я прысьніў гэта пазьней.

4. Якая рыса вам найбольш не падабаецца ў сабе?

Больш люблю доўгатэрміновыя дзеяньні, чым кароткатэрміновыя.

5. Якая рыса вам найбольш не падабаецца ў іншых?

Абыякавасьць.

6. Якая ў вас была самая няёмкая сытуацыя ў жыцьці?

Я думаю, што ўсё наперадзе.

7. Якую вы маеце найдаражэйшую для вас рэч?

Я не даражу рэчамі.

8. Якую б вы хацелі мець супэрздольнасьць?

Быць тэрмінатарам.

9. Што робіць вас няшчасным?

Нічога.

10. Якая ў вас самая непрыгожая звычка?

Курыць.

11. Якую вы маеце заганную прыемнасьць?

Курыць.

12. У каго вам найбольш хацелася б папрасіць прабачэньня і чаму?

У сям’і — за загружанасьць працай.

13. Найлепшы пацалунак у вашым жыцьці?

Першы пацалунак з жонкай.

14. Найбольшае ў жыцьці расчараваньне?

Мне ніхто нічога асабліва не абяцаў, каб я пасьля расчароўваўся.

15. Калі б вы маглі нешта зьмяніць у мінулым жыцьці, што б гэта было?

Які сэнс пра гэта думаць?

16. Калі б вы маглі трапіць у мінуласьць, дзе б вы хацелі апынуцца?

Мне найбольш падабаецца цяперашні час.

17. Калі вы былі найбліжэй да сьмерці?

У аўтамабільнай аварыі.

18. Якая адна рэч павысіла б якасьць вашага жыцьця?

Адпачынак без інтэрнэту.

19. Ваша найбольшае дасягненьне?

Усё наперадзе.

20. Што вам не дае спаць па начах?

Пляны і мары.

21. Што б вы хацелі, каб пра вас памяталі?

Я яшчэ занадта малады, каб пра гэта думаць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG