Санкцыі будуць дзейнічаць два гады.
«Ацэнка расейскім бокам прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году не зьмянілася. Зыходзім з таго, што А. Р. Лукашэнка быў законна абраны беларускімі грамадзянамі», — заявіў намесьнік дырэктара Дэпартамэнту інфармацыі і друку МЗС Расеі Мікалай Лахонін.
Урад плянуе перавесьці дзяржаўных служачых, выкладчыкаў школ і ўнівэрсытэтаў на расейскія мэсэнджэры, сэрвісы электроннай пошты і відэасувязі да 2022 году.
Памёр савецкі дысыдэнт, праваабаронца і першы ўпаўнаважаны ў правах чалавека ў Расеі Сяргей Кавалёў. Яму быў 91 год.
Дадатковая сьмяротнасьць з пачатку пандэміі COVID-19 у Расеі па жнівень 2021 году перавысіла 630 тысяч чалавек. Гэты паказьнік адлюстроўвае, наколькі рэальная сьмяротнасьць у краіне перавысіла тую, што чакалася з пункту гледжаньня статыстыкі.
Цэны на прыродны газ у Эўропе абнавілі гістарычны рэкорд, перавысіўшы 540 даляраў за тысячу кубамэтраў
Генэральная пракуратура РФ лічыць «Открытые медиа» зьвязанымі з арганізацыямі, прызнанымі непажаданымі на тэрыторыі РФ, аднак журналісты дагэтуль ня маюць пацьверджаньня гэтай інфармацыі ад «Роскомнадзору».
АБСЭ ня зможа накіраваць у верасьні назіральнікаў на выбары ў Дзяржаўную думу Расеі з прычыны абмежаваньняў з боку расейскіх уладаў. Пра гэта сказана ў супольнай заяве Парлямэнцкай асамблеі і Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДзІПЧ) АБСЭ.
1-ы апэляцыйны суд у Маскве ў сераду пацьвердзіў рашэньне суду ніжэйшай інстанцыі аб прызнаньні экстрэмісцкімі штабоў Навальнага і заснаванага Аляксеем Навальным Фонду барацьбы з карупцыяй.
Амаль палова расейцаў, апытаных «Левада-цэнтрам», выступае за пабудову помніка савецкаму кіраўніку Іосіфу Сталіну да чарговай гадавіны перамогі ў Другой сусьветнай вайне.
Праабражэнскі суд у Маскве у аўторак прызнаў паплечніцу расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага Любоў Собаль вінаватай у так званай «санітарнай справе» аб падбухторваньні да парушэньня санітарна-эпідэміялягічных нормаў — у сувязі з акцыяй пратэсту ў Маскве 23 студзеня.
Беларусь запрасіла вайскоўцаў Казахстану ўзяць удзел у супольных з Расіеяй вучэньнях «Захад-2021», якія пройдуць у верасьні.
Улады ЗША перадалі Расеі сьпіс з 24 супрацоўнікаў амбасады, якія мусяць пакінуць краіну да 3 верасьня, — расказаў у інтэрвію выданьню The National Interest пасол Расеі ў Вашынгтоне Анатолій Антонаў.
Цяпер у амэрыканскіх прадстаўніцтвах у трох гарадах Расеі ня будзе грамадзян Расеі і трэціх краін.
Сустрэча прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна і Сьвятланы Ціханоўскай не ўплывае на тое, што адбываецца ў Беларусі, заявіў, паводле агенцтва Інтэрфакс, прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.
Першы апэляцыйны суд Масквы праігнараваў пастанову Эўрапейскага суду ў правах чалавека і дазволіў выдаць беларускім уладам фігуранта справы аб падзеях у жніўні 2020 году Андрэя Казімірава.
На фоне наступу радыкальна-ісламісцкага руху «Талібан» у Аўганістане Расея абяцае вайсковую падтрымку Таджыкістану і Кіргізстану.
Стратэгічныя вайсковыя манэўры «Захад-2021», якія правядуць восеньню Расея і Беларусь, маюць выключна абарончы характар, заявіў міністар абароны РФ Сяргей Шайгу на нарадзе кіраўнікоў вайсковых ведамстваў краінаў-удзельніц ШАС (Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва).
Да галоўнага рэдактара выдання The Insider, прызнанага нядаўна ўладамі Расеі «замежным агентам», Рамана Дабрахотава раніцай у сераду дадому ў Маскве прыйшла паліцыя. Пра гэта напісаў у твітэры сам Дабрахотаў, выказаўшы здагадку, што ў яго пройдзе ператрус. Пасьля сувязь з ім перарвалася.
Прэзыдэнт Джо Байдэн папярэдзіў, што Расея паспрабуе выкарыстаць дэзынфармацыю для ўмяшаньня ў прамежкавыя выбары ў Кангрэс у ЗША, якія маюць адбыцца ў 2022 годзе. Пра гэта ён заявіў у аўторак, выступаючы перад супрацоўнікамі амэрыканскіх службаў выведкі.
Расейская акторка і грамадзкая дзяячка Лія Ахеджакава кажа, што яна не зьвярталася да Аляксандра Лукашэнкі праз сацсеткі і што хоча зьвяртацца толькі да людзей у Беларусі, якія пакутуюць.
Расейскія ўлады заблякавалі сайт апазыцыянэра Аляксея Навальнага. Акрамя таго, як паведамляе паплечнік палітыка Леанід Волкаў, заблякаваныя яшчэ 49 зьвязаных зь ім інтэрнэт-рэсурсаў
Журналістка «Ленты.ру» Анастасія Заўялава паведаміла пра намер зьехаць з Расеі. Яна патлумачыла гэта станам здароўя пасьля таго, як яе пабілі паліцыянты, і страхам паўтарэньня такога. Пра гэта яна паведаміла ў сваім Твітэры.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзеньні эканамічных санкцыяў супраць расейскай інтэрнэт-крамы Wildberries
У таматах зь Беларусі расейцы знайшлі вірус мазаікі Пэпіна.
Памылку на афіцыйным сайце Алімпіяды-2020 заўважылі 22 ліпеня. Пасьля гэтага МЗС Украіны даручыў пасольствам краіны ў Швайцарыі і Японіі «разабрацца» зь ёй, інфармуе DW.
Расея выдала Беларусі байца ММА, чэмпіёна сьвету Аляксея Кудзіна. Ён знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Менску.
ЗША і Нямеччына заключылі пагадненьне аб заканчэньні будаўніцтва важнага расейскага праекта — «Паўночнага патоку — 2».
Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава падчас онлайн-брыфінгу 22 ліпеня адпрэчыла магчымасьць дыялёгу Расеі з беларускім дэмакратычным лідэрам Сьвятланай Ціханоўскай
Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева абавязаў Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў (ДБР) Украіны цягам 24 гадзінаў завесьці справу ў дачыненьні да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага паводле факту аб дзяржаўнай здрадзе.
Міністры замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба і Польшчы Зьбігнеў Раў выступілі супраць дамовы Нямеччыны і ЗША аб расейскім газаправодзе «Паўночны паток – 2».
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Козак, куратар тэмы расейска-ўкраінскіх адносін, у інтэрвію францускаму выданьню Politique International заклікаў Украіну і краіны Захаду «перагарнуць старонку» ў стасунках з Расеяй і прызнаць у анэксаваным Крыме статус-кво.
Падобныя несупадзеньні ў лічбах высьветляліся і ў Беларусі.
У Стаўрапольскім краі Расеі паліцыя затрымала кіраўніка рэгіянальнага ўпраўленьня тамтэйшага аналяга ДАІ палкоўніка Аляксея Сафонава і некалькі яго падначаленых паводле падазрэньні ў карупцыі.
У Ленінградзкай вобласьці знайшлі катэдж з падземным бункерам, у якім знаходзяцца памяшканьні, падобныя на турэмныя камэры.
Ускрыцьцё допінг-пробаў Б расейскіх весьляроў Мікіты Маргачова і Паўла Сорына пацьвердзіла наяўнасьць мэльдонію ў арганізме спартоўцаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэзыдэнта Фэдэрацыі веславальнага спорту Расеі Аляксея Сьвірына.
Міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу выклікалі ў Службу бясьпекі Ўкраіны ў Марыюпаль «для ўручэньня пісьмовага падазрэньня» і правядзеньня сьледчых дзеяньняў, паведамляе ўкраінскае выданьне «Главком».
Артыкул Уладзіміра Пуціна «Аб гістарычным адзінстве расейцаў і ўкраінцаў» ўключаны ў якасьці адной з абавязковых тэм на занятках па вайскова-палітычнай падрыхтоўцы ў расейскім войску. Такое распараджэньне даў міністар абароны Сяргей Шайгу.
Расейскі рок-музыка і актор Пётар Мамонаў 15 ліпеня памёр на 71-м годзе жыцьця. Прычынай сьмерці стала каранавірусная інфэкцыя.
Сайты, зьвязаныя з хакерскай групай REvil, зьніклі з даркнэту. Вашынгтон падазраваў групоўку ў сувязях з Крамлём, яна адказная за атакі на тысячы кампаніяў у краінах Захаду
У чым мае і ў чым ня мае рацыі Пуцін у сваім артыкуле пра адзіны народ — расейцаў, украінцаў і беларусаў? Якія палітычныя высновы вынікаюць з артыкулу прэзыдэнта Расеі? Чаму расейскія палітычныя эліты няздольныя прыняць рэальнасьць ужо 30-гадовага існаваньня незалежнай ад Расеі Ўкраіны?
Расейскія спартоўцы, якія выступяць на Алімпійскіх гульнях у Токіё, атрымалі інструкцыю для зносін з замежнымі журналістамі. Ім рэкамэндавана не камэнтаваць тэму Крыму, допінгу ў расейскім спорце і сэксуальных дамаганьняў у ім.
Навошта Лукашэнка чарговы раз паехаў да Пуціна? Чаму Лукашэнка зьвязаў недзяржаўныя арганізацыі з замахам на Алега Гайдукевіча? Што азначае артыкул Пуціна пра «адзіны народ» расейцаў і ўкраінцаў?
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы ў аўторак дамовіліся аб крэдытнай падтрымцы Беларусі ў сувязі з падатковым манэўрам у РФ.
У гутарцы з Радыё Свабода Дырк Шубэль, якому давялося зьехаць зь Менску, расказаў, як будзе працягваць сваю працу, якія высновы ён зрабіў з кантактаў з амбасадарам Расеі і ў якіх сфэрах можа працягвацца супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і цяперашнімі ўладамі Беларусі.
У Валгаградзе суд прызнаў вінаватым і прысудзіў да шасьці гадоў калёніі 53-гадовага Аляксандра Мардоўскага, які адмаўляў распад СССР і не прызнаваў існаваньня Расеі.
Лукашэнка праводзіць перамовы з Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу. Візыт не анансаваўся раней.
Паведамленьняў пра тое, ці цікавіліся супрацуоўнікі амбасады лёсам грамадзяніна Расеі Дзьмітрыя Папова, мадэратара сацыяльных сетак «Страна для жизни», якога судзяць разам зь Сяргеем Ціханоўскім, няма.
Павал Дэмэш — дасьледчык Нямецкага фонду Маршала, міністар замежных спраў Славаччыны на пачатку 1990-х гадоў. У гутарцы з Радыё Свабода ён разважае пра нестандартнае мысьленьне і садызм Аляксандра Лукашэнкі, і пра тое, як Захад можа дамовіцца з Расеяй, каб вырашыць беларускі крызіс.
Як паведамляе прэс-служба Мінтрансу, цяпер беларускія грамадзяне змогуць уехаць у Расею толькі з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту, зарэгістраваным з выкарыстаньнем мабільнай аплікацыі «Падарожнічаю бяз CОVID-19».
Загрузіць яшчэ