Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўвяла эканамічныя санкцыі супраць расейскай інтэрнэт-крамы Wildberries


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзеньні эканамічных санкцыяў супраць расейскай інтэрнэт-крамы Wildberries.

У санкцыйным сьпісе апынуліся ўкраінскае, расейскае, польскае, армянскае, беларускае, кіргіскае і казахстанскае падразьдзяленьні кампаніі.

У Беларусі, як адзначае «Наша ніва», мае 100 гандлёвых пунктаў.

Пад пэрсанальныя санкцыі Ўкраіны трапілі 4 топ-мэнэджеры Wildberries, у тым ліку і заснавальніца гэтай інтэрнэт-крамы Тацяна Бакальчук.

Сёлета Бакальчук стала найбагацейшай жанчынай Расеі. З пачатку года яна зарабіла 443 мільёны даляраў, яе актывы дасягнулі 9,53 мільярда даляраў.

Санкцыі супраць Wildberries былі ўведзеныя ва Ўкраіне за тое, што ў анлайн-краме прадавалася ў тым ліку форма і сымболіка расейскай арміі. Пра гэта ў Telegram паведаміў міністар культуры і інфармацыйнай палітыкі краіны Аляксандр Ткачэнка.

«Расейскі рытэйл, які, апроч іншага, прадае расейскую прапаганду і форму расейскіх салдатаў, ня будзе працаваць ва Ўкраіне. Гаворка ідзе пра Wildberries», — напісаў міністар.

Усе актывы кампаніі блякуюцца, забараняецца транзыт рэсурсаў, пералёты і перавозкі праз тэрыторыю Ўкраіны. Уводзіцца забарона на перадачу ім тэхналёгіяў і правоў інтэлектуальнай уласнасьці, а таксама забарона на вывад капіталу з тэрыторыі Ўкраіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG