Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ ня зможа паслаць назіральнікаў на выбары ў Дзярждуму Расеі


АБСЭ ня зможа накіраваць у верасьні назіральнікаў на выбары ў Дзяржаўную думу Расеі з прычыны абмежаваньняў з боку расейскіх уладаў. Пра гэта сказана ў супольнай заяве Парлямэнцкай асамблеі і Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДзІПЧ) АБСЭ.

Кіраўнікі бюро і Парлямэнцкай асамблеі праінфармавалі прадстаўнікоў расейскага боку аб прынятым рашэньні.

У заяве адзначаецца, што бюро самастойна вызначае аб’ём і фармат назіраньня за выбарамі. Меркавалася, што на выбары ў Дзярждуму паедуць 80 доўгатэрміновых і 420 кароткатэрміновых назіральнікаў.

Першапачаткова і прадстаўнікі бюро, і прадстаўнікі асамблеі былі запрошаныя на выбары ў Дзярждуму, але пасьля колькасьць прадстаўнікоў была скарочаная да 50 і 10 чалавек адпаведна. Расейскія ўлады патлумачылі такое рашэньне неспрыяльным становішчам у сувязі з пандэміяй каранавірусу. Бюро запытала тлумачэньні аб разгортваньні місіі назіраньня за выбарамі ў рэкамэндаваным фармаце, сказана ў паведамленьні структур АБСЭ.

Адзіны дзень галасаваньня на выбарах у Дзярждуму восьмага скліканьня прызначаны на 19 верасьня. У ліпені расейскі ЦВК папярэджваў, што праца замежных прадстаўнікоў на выбарах будзе залежаць ад сытуацыі з COVID-19.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG