Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне «Левада-цэнтру»: амаль палова расейцаў — за пабудову помніка Сталіну


Помнік Сталіну каля крамлёўскай сьцяны
Помнік Сталіну каля крамлёўскай сьцяны

Амаль палова расейцаў, апытаных «Левада-цэнтрам», выступае за пабудову помніка савецкаму кіраўніку Іосіфу Сталіну да чарговай гадавіны перамогі ў Другой сусьветнай вайне.

За гэта выступілі 48% апытаных, супраць — 20%, астатнія паставіліся да ідэі абыякава або ня вызначыліся з адказам.

Колькасьць прыхільнікаў помніка Сталіну за апошнія 10 гадоў вырасла амаль удвая. У 2010 годзе на аналягічнае пытаньне станоўча адказвалі толькі 25% апытаных, а 36% былі супраць.

Больш за ўсё прыхільнікаў помніка Сталіну — сярод моладзі 18–24 гадоў і людзей старэйшых за 55 гадоў. Пры гэтым у 2010 годзе за помнік Сталіну выступалі толькі 12% апытаных расейцаў ва ўзросьце 18–24 гадоў. Цяпер іх 50%. Колькасьць прыхільнікаў помніка вырасла і ў іншых узроставых групах.

60% апытаных падтрымлівае або хутчэй падтрымлівае стварэньне музэйнага комплексу «Сталін-цэнтар», рэзка супраць толькі 14%.

«За апошняе дзесяцігодзьдзе ў расейскім грамадзтве адбылася пераацэнка постаці Іосіфа Сталіна. Пераважна нэгатыўнае або нэўтральнае стаўленьне да яго асобы, характэрнае для нулявых гадоў, зьмянілася на пераважна станоўчае стаўленьне. Гэтая пераацэнка адбылася ў першую чаргу за кошт істотнай зьмены настрояў моладзі», — адзначае прадстаўнік «Левада-цэнтру» Дзяніс Волкаў.

  • Апошнімі гадамі ў шэрагу расейскіх гарадоў былі збудаваныя помнікі Сталіну — як правіла, з ініцыятывы мясцовых аддзяленьняў КПРФ.
  • У Беларусі ў 2005 годзе быў адкрыты мэмарыяльны комплекс «Лінія Сталіна».
  • У сьнежні 2019 году Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію Аляксею Венядзіктаву заявіў: «Сталіну трэба паставіць помнік у Беларусі за пакт Молатава — Рыбэнтропа».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG