Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістка «Ленты.ру» зьяжджае з Расеі. Яе затрымалі і білі паліцыянты


Журналістка «Ленты.ру» Анастасія Заўялава паведаміла пра намер зьехаць з Расеі. Яна патлумачыла гэта станам здароўя пасьля таго, як яе пабілі паліцыянты, і страхам паўтарэньня такога. Пра гэта яна паведаміла ў сваім Твітэры.

Анастасію Заўялаву затрымалі ў ноч на 18 ліпеня ў раёне Чыстыя Пруды ў Маскве, калі яна спрабавала сфатаграфаваць паліцыянтаў, якія праводзяць маленькую дзяўчынку ў аўтазак. Крыху раней бацьку дзіцяці затрымала паліцыя за зьяўленьне на вуліцы ў п’яным выглядзе.

Як апавядала сьведка падзеяў карэспандэнтка «Медиазоны» Паліна Глухава, адзін з паліцыянтаў штурхнуў Насту, калі яна паспрабавала сфатаграфаваць яго нагрудны знак — ён яго закрываў.

Як паведамляла раней «Лента.ру», пры затрыманьні супрацоўнікі паліцыі штурхнулі Заўялаву, ударылі яе галавой аб стол, наступілі на яе каленам і нанесьлі траўму рукі. Пасьля дастаўкі ў аддзел а 22:15 супрацоўнік больш за шэсьць з паловай гадзін адмаўляўся растлумачыць сутнасьць прэтэнзіяў да яе і выдаць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Пазьней стала вядома, што Заўялаву даставілі ў Боткінскую лякарню, аказалі неабходную дапамогу і вярнулі ў аддзяленьне паліцыі.

Паводле Глухавай, сілавікі адмовіліся адпускаць Заўялаву дадому да суду ў адміністрацыйнай справе аб дробным хуліганстве і спрабавалі прымусіць журналістку абмовіць сябе, пагражалі завесьці справу паводле артыкулу аб нападзе на супрацоўніка паліцыі. У выніку Заўялаву аштрафавалі на 1000 рублёў паводле артыкулу аб дробным хуліганстве (20.1 КаАП РФ).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG