Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Расеі дазволіў экстрадыцыю ў Беларусь актывіста насуперак забароне Эўрапейскага суду ў правах чалавека


Пратэсты ў Менску, 10 жніўня 2020
Пратэсты ў Менску, 10 жніўня 2020

Першы апэляцыйны суд Масквы праігнараваў пастанову Эўрапейскага суду ў правах чалавека і дазволіў выдаць беларускім уладам фігуранта справы аб падзеях у жніўні 2020 году Андрэя Казімірава. 

Адвакат актывіста Іларыён Васільеў пацьвердзіў рэсурсу «Открытые медиа», што пакінута ў сіле рашэньне Маскоўскага гарадзкога суду, які, у сваю чаргу, прызнаў законнай пастанову Генпракуратуры аб экстрадыцыі беларуса, нягледзячы на рашэньне ЭСПЧ ад 27 лiпеня пра забарону яго выдачы ў сувязі з правілам 39 (экстраныя часовыя меры, абавязковыя да выкананьня).

«Паколькі Расея ратыфікавала Канвэнцыю аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў, рашэньне ЭСПЧ зьяўляецца часткай прававога поля і абавязковае для дзяржаўных органаў, у тым ліку і судоў», — канстатаваў адвакат, выказаўшы перакананьне, што пастанова Генпракуратуры і рашэньне Маскоўскага гарадзкога суду павінны быць адмененыя.

Ён заявіў, што Андрэй Казіміраў ня можа быць выдадзены да канчатковага рашэньня ЭСПЧ. Адпаведна, абарона зьбіраецца зьвяртацца з касацыйнай скаргай і хадайніцтвам аб вызваленьні актывіста.

Грамадзянін Беларусі Андрэй Казіміраў на радзіме абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках 9 жніўня 2020 году, яму пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі. Падчас разгону адной з акцый яго паранілі ў нагу гумовай куляй.

Калі актывісту стала вядома пра крымінальны перасьлед, ён зьехаў у Маскву. Там яго затрымалі 14 студзеня, а 29 красавіка Генэральная пракуратура Расеі апавясьціла беларуса аб задавальненьні запыту на экстрадыцыю.

Раней Маскоўская Хэльсынская група зьвярнулася ў Раду Эўропы ў сувязі з «таемнай дэпартацыяй» уганараванага кікбаксэра Андрэя Кудзіна. У адносінах да яго Эўрапейскі суд у правах чалавека таксама выносіў забарону аб выдачы, але яго вывезьлі ў Беларусь з падмаскоўнага СІЗА ў ноч на 22 ліпеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG