Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі ўсё кіраўніцтва ДАІ Стаўрапольскага краю: «Нажываліся на ўсім»


У Стаўрапольскім краі Расеі паліцыя затрымала кіраўніка рэгіянальнага ўпраўленьня тамтэйшага аналяга ДАІ палкоўніка Аляксея Сафонава і некалькі яго падначаленых паводле падазрэньні ў карупцыі.

Паведамляецца аб затрыманьні 35 супрацоўнікаў ведамства.

У працоўных кабінэтах і дамах падазраваных праводзяць ператрусы. Сьцьвярджаецца, што затрыманыя супрацоўнікі Дзяржаўнай інспэкцыі бясьпекі дарожнага руху (ГИБДД) «у складзе злачыннай групы займаліся продажам дакумэнтаў і прыгожых аўтанумароў».

Дэпутат Дзярждумы Аляксандар Хінштэйн ў сваім тэлеграм-канале заявіў, што падазраваныя «нажываліся на ўсім: ад „блатных нумароў“ і пропуску вялікагрузаў — да гандлю пяском». Ён выклаў фотаздымкі дома, які, паводле яго, належыць Сафонаву, не ўказаўшы крыніцу зьяўленьня фота. На здымках бачная раскошная эклектычная стылістыка памяшканьня, пазалочаныя сантэхніка столі і размаляваныя столі.

Афіцыйных камэнтароў ад праваахоўных органаў з нагоды затрыманьня пакуль няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG