Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Допінг-пробы расейскіх весьляроў пацьвердзілі наяўнасьць мэльдонію. Замест іх у Токіё едуць літоўцы


Ускрыцьцё допінг-пробаў Б расейскіх весьляроў Мікіты Маргачова і Паўла Сорына пацьвердзіла наяўнасьць мэльдонію ў арганізме спартоўцаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэзыдэнта Фэдэрацыі веславальнага спорту Расеі Аляксея Сьвірына.

Допінг у весьляроў быў знойдзены пасьля правядзеньня пазаспаборніцкага тэставаньня ў сярэдзіне чэрвеня на зборах у Грэцыі. Абодвух спартоўцаў адабралі на Алімпійскія гульні ў Токіё, аднак выключылі са складу ў сувязі з падазрэньнем ва ўжыцьці допінгу.

Як паведамляе «Эхо Москвы», першапачаткова весьляроў меліся зьмяніць у парнай чацьвёрцы двое іншых спартоўцаў. Аднак пасьля выкрыцьця допінг-пробаў Б трэнэрскі штаб зборнай Расеі прыняў рашэньне зьняць з выступу на Алімпіядзе экіпаж мужчынскай чацьвёркі парнай, у якой меліся выступіць Маргачоў і Сорын.

Міжнародная фэдэрацыя веславаньня паведаміла, што расейскіх спартоўцаў заменіць на Алімпіядзе экіпаж мужчынскай чацьвёркі парнай зь Літвы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG