Гаспадарчы суд Брусэлю забараніў працу сэрвісу Uber ў бэльгійскай сталіцы. Такім чынам суд падтрымаў патрабаваньні мясцовых таксапаркаў.
Міністэрства юстыцыі Ўкраіны падало ў Эўрапейскі суд правоў чалавека пазоў у справе анэксіі Расеяй Крыму і парушэньня правоў чалавека на паўвостраве, паведаміў намесьнік міністра юстыцыі Ўкраіны і ўпаўнаважаны ў пытаннях ЭСПЧ Іван Лішчына.
Румынія 1 студзеня пачала 6-месячнае старшынёўства ў Радзе Эўрапейскага зьвязу.
На захадзе Нямеччыны 50-гадовы мужчына наўмысна наехаў на групу людзей, пацярпелі як мінімум чатыры чалавекі. Як паведаміла ў аўторак мясцовая паліцыя, інцыдэнт адбыўся ў навагоднюю ноч.
Эўрапейскі зьвяз не спрабуе ўтрымаць Вялікабрытанію і хоча пачаць абмеркаваньне будучых дачыненьняў, калі парлямэнт Вялікабрытаніі прыме Brexit.
Расея ўжыве захады ў адказ у выпадку зьяўленьня ў Эўропе амэрыканскіх ракет, забароненых Дамовай аб ліквідацыі ракет сярэдняга і меншага дасягу. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў у інтэрвію праграме «Масква. Крэмль. Пуцін»
Беларусь прапануе правесьці ў сябе ў траўні 2019 году буйное мерапрыемства з удзелам высокіх эўрапейскіх чыноўнікаў, прысьвечанае 10-годзьдзю праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства».
З найважнейшых краінаў сьвету літоўцы маюць найлепшае меркаваньне пра Нямеччыну, найгоршае — пра Расею. Пра гэта сьведчыць найноўшае апытаньне Эўрабаромэтру.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што ён шкадуе з нагоды рашэньня прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб вывадзе войскаў з Сырыі.
На пошукі апэратараў дронаў былі кінутыя не менш за дваццаць падразьдзяленьняў паліцыі пры падтрымцы вайсковых спэцыялістаў.
Санкцыі Эўразьвязу дзейнічаюць у дачыненьні да Расеі з 2014 года.
На думку старшыні Аб’яднаньня нямецкіх працадаўцаў, інтэграцыя ўцекачоў адбываецца нашмат лепш, чым прынята лічыць.
Польшча чакае рашэньня швэдзкага суда ў дачыненьні да польскага судзьдзі часоў сталінізму Стэфана Міхніка. Ён абвінавачваецца ў вынясеньні незаконных сьмяротных прысудаў і пазбаўленьні волі людзей у эпоху сталінізму.
Раней меркавалася, што галасаваньне мае адбыцца да 21 сьнежня, да таго — да 11 сьнежня, але ўрад зноў і зноў пераносіў дату. Аднак меркаваная дата ўласна Brexit пакуль застаецца ранейшай: 29 сакавіка 2019 году.
Цёзка памочніка прэзыдэнта Расеі Ўладзіслава Суркова больш за год узначальваў студыю гуказапісу Johnny Boy Records ў Лёндане.
У Парыжы і іншых гарадах Францыі ў суботу праводзіліся новыя акцыі пратэсту ўдзельнікаў руху «жоўтых камізэлек». Паводле зьвестак МУС, маніфэстантаў было значна менш, чым тыдзень таму.
Тры тысячы чалавек пратэстуюць у вугорскай сталіцы другі дзень запар — супраць зьмены ў законе аб працы, які называюць «рабскім законам».
Эўрапейскі Зьвяз назваў немагчымымі паўторныя перамовы зь Лёнданам пра ўмовы выхаду Вялікай Брытаніі з ЭЗ. Пра гэта — выніковая заява саміту эўрапейскай супольнасьці, на якім была і брытанская прэм’ер-міністарка Тэрэза Мэй.
Эўрапейская камісія часова пазбавіла субсыдый холдынг Agrofert, зьвязаны з прэм’ер-міністрам Чэхіі Андрэем Бабішам. У Брусэлі лічаць, што пры атрыманьні субсыдый фірмамі Бабіша паўстаў канфлікт інтарэсаў.
Колькасьць загінулых падчас акцый пратэсту «жоўтых камізэлек» ў Францыі ўзрасла да шасьці чалавек. Апошняй ахвярай стаў 23-гадовы жыхар Авіньёну. На яго наехаў грузавік. Кіроўца — грамадзянін Польшчы. Яго затрымалі.
13-га сьнежня ў Брусэлі пачалося 6-е пасяджэньне каардынацыйнай групы Беларусь — Эўразьвяз, паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Сярод шэрагу тэмаў, якія абмяркоўваюцца, ёсьць і пытаньне аб спрашчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі.
«Мы ж з вамі ня хочам, каб у нас былі падзеі, падобныя на Парыж, дзе разьбіраюць брук, паляць там усё запар, і краіна потым апускаецца ў надзвычайнае становішча» — сказаў Пуцін у аўторак на сустрэчы з Радай па правах чалавека.
Нямецкая камісія па працы з архівамі былога Міністэрства дзяржбясьпекі ГДР (Штазі) выявіла сакрэтнае пасьведчаньне, выдадзенае Штазі на імя цяперашняга прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Пра гэта піша Bild. Выданьне публікуе фота дакумэнта.
У сераду, 12 сьнежня, Менск наведае дэлегацыя Чэска-Беларускай міжпарлямэнцкай групы дружбы. Групу чэскіх дэпутатаў прымуць у Палаце прадстаўнікоў.
Кангрэс ЗША разглядае каля дзесяці заканадаўчых ініцыятываў, накіраваных супраць энэргетычнага сэктару Расеі і яе экспартных магчымасьцяў, каб скараціць залежнасьць Эўропы ад расейскай нафты і газу.
Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу на нарадзе ў Брусэлі зацьвердзілі сьпіс зь дзевяці фізычных асобаў, супраць якіх будуць уведзеныя санкцыі ў сувязі з арганізацыяй на тэрыторыі непрызнаных «ЛНР» і «ДНР» выбараў кіраўнікоў рэгіёнаў і ў мясцовыя парлямэнты.
Прэм'ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй, як і чакалася, адмяніла намечанае на 11 сьнежня галасаваньне ў брытанскім парлямэнце аб пагадненьні пра Brexit.
Француская эканоміка адчуе нэгатыўныя наступствы пратэстаў так званых «жоўтых камізэлек», заяўляюць Цэнтральны банк Францыі і міністар эканомікі краіны.
Эўрапейскі суд 10 сьнежня пастанавіў, што Вялікая Брытанія ў аднабаковым парадку, без узгадненьня зь іншымі дзяржавамі, можа адмовіцца ад намеру выйсьці з ЭЗ.
Прэзыдэнты Украіны і Літвы дамовіліся сумесна дзейнічаць для таго, каб павысіць для агрэсара цану, якую той заплаціць у выпадку агрэсіўных дзеяньняў.
У пятніцу два польскія актывісты ўварваліся на сцэну падчас канцэрту хору Аляксандрава ў горадзе Быдгашч. Рафал Сушэк і Міхал Вайцяшчук разгарнулі транспаранты «Крамлёўскі рашызм прэч за Дон».
У цэнтры Парыжа на Элізэйскіх палях і суседніх вуліцах пачаліся сутыкненьні паміж паліцыяй і ўдзельнікамі дэманстрацыі так званых «жоўтых камізэлек».
Ангелу Мэркель на пасадзе кіраўніцы Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу зьменіць Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр. На зьезьдзе ў Гамбургу ў другім туры галасаваньня яна набрала 517 галасоў з 1001, апярэдзіўшы палітычнага апанэнта Мэркель Фрыдрыха Мерца.
Улады Парыжу і француская паліцыя падрыхтаваліся да «беспрэцэдэнтных» мераў бясьпекі ў суботу, 8 сьнежня.
Эўрапейская камісія распрацавала плян процідзеяньня дэзынфармацыі з боку Расеі. Яго галоўная мэта — не дапусьціць умяшаньня Крамля падчас выбараў у Эўрапейскі парлямэнт у траўні 2019 году, а таксама ў часе выбараў у краінах ЭЗ у 2020 годзе.
Славаччына выслала расейскага дыплямата праз падазрэньні ў шпіянажы. Славацкі ўрад прыняў рашэньне аб высылцы, абапіраючыся на дадзеныя ваеннай выведкі.
Хто перамог на выбарах у Грузіі, як навучыцца на палітычнага кансультанта, якія «асаблівасьці нацыянальнага паляваньня» для паліттэхнолягаў, ці варта ўдзельнічаць у выбарах, у якіх немагчыма перамагчы.
Эўракамісія 30 лістапада ўхваліла выдзяленьне першага траншу новай макрафінансавай дапамогі Ўкраіне на суму паўмільярда эўраў.
Эрмэнц пачала вайсковую кар’еру ў 1991 годзе. Яна скончыла каралеўскі каледж абаронных дасьледаваньняў у Лёндане і атрымала ступень магістра па міжнародных справах у лёнданскім Кінгс-каледжы.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа заклікаў прэзыдэнтаў Украіны і Расеі пачаць прамыя перамовы, каб вырашыць крызіс, які ўтварыўся ў Керчанскай пратоцы, гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай амэрыканскім зьнешнепалітычным ведамствам.
Кожны паляк, якому споўнілася сто гадоў, будзе атрымліваць штомесячную ганаровую пэнсію ў памеры 3 700 злотых ($1000) — да канца жыцьця. Такіх людзей амаль 2000 па ўсёй краіне.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон падзякаваў супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія ў суботу забясьпечвалі парадак падчас масавых акцый пратэсту ў Парыжы і іншых гарадах, і назваў «ганьбай» напады на паліцэйскіх з боку дэманстрантаў.
У Брусэлі лідэры краін Эўразьвязу ўхвалілі праект пагадненьня аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу
Прэм’ер-міністар Брытаніі Тэрэза Мэй прыбыла ў Брусэль, дзе правядзе перамовы з вышэйшымі службовымі асобамі Эўразьвязу, перш чым кіраўнікі ўсіх 28 краін, якія ўваходзяць у блёк, зьбяруцца для ўхваленьня пагадненьня ў нядзелю. Адначасова Мэй выступіла з адкрытым зваротам да брытанскага народу.
Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка заявіў, што Беларусь ня ставіць за мэту ні сяброўства, ні пэрспэктыву сяброўства ў ЭЗ.
Каардынатар ураду Нямеччыны ў пытаньнях міжграмадзкага супрацоўніцтва з Расеяй, Цэнтральнай Азіяй і краінамі Ўсходняга партнэрства, дэпутат бундэстагу Дзірк Візэ заявіў, што ў дачыненьнях Эўразьвязу зь Беларусьсю «прысутнічае і скепсіс, асабліва што тычыцца сытуацыі з правамі чалавека».
Вярхоўная Рада Ўкраіны папярэдне ўхваліла праект закону аб унясеньні зьменаў у Канстытуцыю, якія прадугледжваюць стратэгічны курс краіны на паўнавартаснае сяброўства ў Паўночнаатлянтычным альянсе (NATO) і Эўразьвязе.
Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй пацьвердзіла, што Лёндан узгадніў з Эўразьвязам праект пагадненьня аб сваіх сувязях пасьля Брэксіту.
Гішпанія прагаласуе супраць пагадненьня Вялікабрытаніі з Эўразьвязам пра Brexit з прычыны недастатковай прапрацоўкі праблемы Гібральтару.
Канстытуцыйны суд Украіны ўхваліў замацаваньне ў Канстытуцыі краіны курсу на сяброўства ў Паўночнаатлянтычным альянсе і ў Эўразьвязе.
Загрузіць яшчэ