Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт Эўразьвязу ухваліў дамову пра Брэксыт


Тэрэза Мэй і Дональд Туск
Тэрэза Мэй і Дональд Туск

У Брусэлі лідэры краін Эўразьвязу ўхвалілі праект пагадненьня аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Эўрапейскага Зьвязу Дональд Туск пасьля паседжаньня, якое працягвалася каля гадзіны. Ухваленая таксама палітычная дэклярацыя.

Апошняя перашкода для адабрэньня пагадненьня адпала напярэдадні, пасьля таго як Гішпанія пагадзілася падтрымаць дамову, атрымаўшы гарантыі працягу перамоваў з Лёнданам аб праблеме Гібралтару пасьля Брэксыта.

Лідэры ЭЗ перад пачаткам саміту назвалі сёньняшні дзень «сумным» і нават «трагічным», аднак пры гэтым заявілі, што дасягнутае пагадненьне — лепшае з магчымых. Падобнае меркаваньне выказалі, у прыватнасьці, кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клод Юнкер і прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон. Юнкер пры гэтым сказаў, што разьлічвае на ўхваленьне дамовы парлямэнтам Вялікай Брытаніі.

Менавіта галасаваньне ў парлямэнце можа стаць галоўнай перашкодай для ўступленьня пагадненьня ў сілу — супраць яго маюць намер галасаваць нават некаторыя дэпутаты ад Кансэрватыўнай партыі прэм’ера Тэрэзы Мэй. Сама Мэй перад адʼездам у Брусэль зьвярнулася з адкрытым лістом да нацыі з просьбай падтрымаць пагадненьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG