Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страшны сон Макрона. Як выглядае Парыж пасьля пратэстаў


Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон падзякаваў супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія ў суботу забясьпечвалі парадак падчас масавых акцый пратэсту ў Парыжы і іншых гарадах, і назваў «ганьбай» напады на паліцэйскіх з боку дэманстрантаў.

«Гвалту няма месца ў рэспубліцы», — сказаў ён на заканчэньне.

У беспарадкі перарасла акцыя пратэсту супраць падвышэньня падаткаў на дызэльнае паліва ў Парыжы. Паліцыя ўжыла вадамёты і сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў, якія ў сваю чаргу кідалі ў паліцыянтаў пэтарды і камяні, будавалі і падпальвалі барыкады.

Паводле даных міністра ўнутраных спраў Крыстафа Кастанэра, былі затрыманыя каля 130 чалавек. Міністар абвінаваціў у арганізацыі беспарадкаў ультраправых. У пратэстах прымалі таксама ўдзел прыхільніка леварадыкальнага палітыка Жан-Люка Мэляншона, лідэра руху «Непакорлівая Францыя».

Усяго ў розных гарадах Францыі ў суботу было зарэгістравана больш за тысячу маніфэстацыяў, пры гэтым агульная колькасьць іх удзельнікаў толькі крыху перавысіла 100 тысяч. Гэта дазволіла міністру выказаць здагадку, што хваля пратэстаў пайшла на зьмяншэньне — на мінулым тыдні пратэставалі каля 250 тысяч.

Удзельнікі так званых «дэманстрацый жоўтых камізэлек» сьцьвярджаюць, што падвышэньне падатку ўдарыць найперш па небагатых людзях. Гучаць таксама патрабаваньні адстаўкі прэзыдэнта Макрона.

Пратэсты актыўна падтрымліваюць ультраправыя і ўльтралевыя сілы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG