Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля францускага парлямэнту браневікі, больш за 500 чалавек затрыманыя


У цэнтры Парыжа на Элізэйскіх палях і суседніх вуліцах пачаліся сутыкненьні паміж паліцыяй і ўдзельнікамі дэманстрацыі так званых «жоўтых камізэлек».

На кадрах відэатрансьляцыі і на відэа, разьмешчаных у сацыяльных сетках, відаць, што паліцыя прымяняе сьлезацечны газ. Агрэсіўна настроеных удзельнікаў акцыі пратэсту затрымліваюць, адбіраючы ў іх бэйсбольныя біты і іншы рыштунак.

Усяго, па дадзеных францускай паліцыі, затрыманыя больш за 500 чалавек, прычым каля паловы зь іх былі затрыманыя яшчэ да пачатку акцыі пратэсту.

Дэманстрацыі праходзяць і ў іншых гарадах Францыі. Паведамляецца, што на поўначы краіны ў раёне Кале пратэстоўцы перакрылі шашу, якая вядзе да Эўратунэля на Брытанскія выспы. Парадак на вуліцах Парыжа забясьпечваюць 8 тысяч паліцыянтаў — значна больш, чым у папярэднія дні. Па ўсёй Францыі дзяжурства нясуць 89 тысяч паліцэйскіх.

Зачыненыя Эйфелева вежа, Луўр і іншыя музэі, папулярныя гандлёвыя цэнтры. Умацаваныя подступы да прэзыдэнцкага палаца, а каля будынка парлямэнта разьмешчаны браніраваныя машыны.

Рух «жоўтых камізэлек» пачаўся як пратэсты супраць павышэньня тарыфаў на паліва. Улады пасьля адмовіліся ад гэтага кроку, аднак дэманстрацыі працягваюцца — іх удзельнікі пратэстуюць супраць эканамічнай палітыкі прэзыдэнта Эманюэля Макрона. Улады папярэджваюць, што пратэсты «асядлалі» радыкальныя, крайне правыя і леварадыкальныя актывісты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG