Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз працягнуў санкцыі супраць Расеі


Расейскі сьцяг на амбасадзе РФ у Кіеве
Расейскі сьцяг на амбасадзе РФ у Кіеве

Эўразьвяз працягнуў эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Расеі з прычыны канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Яны будуць дзейнічаць да 31 ліпеня 2019 года. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце Эўрапейскай рады.

Раней эўрапейскія чыноўнікі заявілі, што Масква не паказала прагрэсу што да выкананьня Менскіх пагадненьняў, а таксама падтрымала правядзеньне выбараў на падкантрольных сэпаратыстам тэрыторыях. Галасаваньне прайшло ў парушэньне ўкраінскіх законаў.

Санкцыі Эўразьвязу дзейнічаюць у дачыненьні да Расеі з 2014 года. Абмежавальныя меры ўвялі ў сувязі з анэксіяй Крыму і падтрымкай Расеяй сэпаратыстаў у Данбасе. Абмежаваньні падаўжаюць кожныя паўгода. Санкцыйныя сьпісы пэрыядычна папаўняюцца і ўдакладняюцца.

Расея ўдзел у канфлікце на ўсходзе Ўкраіны адмаўляе, а далучэньне Крыма называе «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці».

Мінскія пагадненьні — дакумэнты, якія прадугледжваюць, у прыватнасьці, поўнае спыненьне ваенных дзеяньняў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны. Яны былі падпісаныя прадстаўнікамі РФ, Украіны, двух непрызнаных сэпаратысцкіх рэспублік і АБСЭ. Нягледзячы на падпісаньне пратакола, баявыя дзеяньні на ўсходзе Ўкраіны працягваюцца дагэтуль.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG