Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьезд ХДС абраў пераемніцу Мэркель. Што пра яе вядома


Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр

Ангелу Мэркель на пасадзе кіраўніцы Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу зьменіць Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр. На зьезьдзе ў Гамбургу ў другім туры галасаваньня яна набрала 517 галасоў з 1001, апярэдзіўшы палітычнага апанэнта Мэркель Фрыдрыха Мерца.

Прызначэньне Крамп-Карэнбаўэр на пасаду старшыні ХДС, верагодна, не прынясе вялікіх пераменаў у палітыцы Нямеччыны, паколькі яна — вылучэнка самой Ангелы Мэркель. На думку шэрагу палітычных экспэртаў Крамп-Карэнбаўэр працягне палітыку сваёй папярэдніцы.
Мэркель абвясьціла аб зыходзе з пасады лідэра партыі ў кастрычніку. Яна, аднак, застаецца фэдэральным канцлерам да наступных выбараў у Бундэстаг, якія павінны прайсьці ў 2021 годзе.

Новая лідэрка ХДС, па ўсёй верагоднасьці, стане кандыдатам ад гэтай партыі на пасаду канцлера на гэтых выбарах. Мэркель ужо ня будзе балятавацца на новы тэрмін.

Крамп-Карэнбаўэр займала пасаду прэм’ер-міністра нямецкай зямлі Саарланд, яна таксама была кіраўніцай апарату Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу. Яшчэ да свайго прызначэньня Крамп-Карэнбаўэр выступала з крытыкай Расеі. Яна, у прыватнасьці, заявіла, што адказам на захоп украінскіх караблёў у Чорным моры можа стаць забарона для расейскіх судоў, якія ідуць з Азоўскага мора, заходзіць у эўрапейскія парты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG