Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саюзьнікі Мэркель страцілі абсалютную большасьць у парлямэнце Баварыі


На выбарах дэпутатаў у лантаг (зямельны парлямэнт) Баварыі 14 кастрычніка Хрысьціянска-сацыяльны саюз (ХСС) страціў абсалютную большасьць і мусіць шукаць партнэра для фармаваньня ўрадавай кааліцыі.​

Паводле прэм'ер-міністра Баварыі і чальца ХСС Маркуса Зэдэра, ягоная партыя гатовая да перамоваў з усімі партыямі, акрамя «Альтэрнатывы для Нямеччыны». Прыярытэтны кірунак саюзьнікаў – «цэнтрысцкі альянс», перш за ўсё – рэгіянальная партыя «Свабодных выбарнікаў».

На момант закрыцьця выбарчых участкаў яўка складала больш за 70%. Аналягічны паказьнік 5 гадоў таму быў на 10% меншы. У Баварыі права голасу маюць 9,5 млн чалавек.

У лантагу Баварыі 180 месцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG