Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: з прычыны пратэстаў эканамічны рост скароціцца ўдвая


Француская эканоміка адчуе нэгатыўныя наступствы пратэстаў так званых «жоўтых камізэлек», заяўляюць Цэнтральны банк Францыі і міністар эканомікі краіны.

На выходных падчас пратэстаў паліцыя затрымала амаль дзьве тысячы чалавек.

Паводле прагнозаў Цэнтральнага банка Францыі, рост ВУП краіны ў апошнія тры месяцы 2018 года зьнізіцца з 0,4 да 0,2 працэнта. Паводле ацэнак міністра эканомікі Францыі Бруна Ле Мэра, у гадавым выразе рост зьменшыцца на 0,1 адсоткавага пункта. Гэта значна наблізіць францускую эканоміку да рэцэсіі, якая і так разьвіваецца павольна, лічыць Ле Мэр.

У панядзелак прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон сустрэнецца з прадстаўнікамі прафсаюзаў, зь якімі абмяркуе сытуацыю з пратэстамі «жоўтых камізэлек». Увечары таксама заплянавана выступленьне прэзыдэнта па тэлебачаньні: у звароце да нацыі Макрон мае намер прадставіць пляны ўрада для дазволу сацыяльнага канфлікту ў Францыі, паведамляе агенцтва AFP.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG