Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча дамагаецца выдачы 89-гадовага сталінскага судзьдзі Міхніка


Стакольм, ілюстрацыйнае фота
Стакольм, ілюстрацыйнае фота

Польшча чакае рашэньня швэдзкага суда ў дачыненьні да польскага судзьдзі часоў сталінізму Стэфана Міхніка. Ён абвінавачваецца ў вынясеньні незаконных сьмяротных прысудаў і пазбаўленьні волі людзей у эпоху сталінізму, паведамляе Польскае радыё.

Пракурор Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы Робэрт Яніцкі паведаміў, што падазраваны выкарыстоўвае факт, што ён жыве за межамі Польшчы, каб перашкодзіць расьсьледаваньню:

«Суд устанавіў, што падазраваны хаваецца ад польскіх праваахоўных органаў. Уладам Каралеўства Швэцыя перададзены эўрапейскі ордэр на арышт (Міхніка). І мы чакаем рашэньня адпаведнага суда Каралеўства Швэцыя».

Камісія па расьсьледаваньні злачынстваў супраць польскай нацыі праводзіць расьсьледаваньне ў дачыненьні да былога судзьдзі Ваеннага акруговага суда ў Варшаве Стэфана Міхніка. Ён абвінавачваецца ў вынясеньні незаконных сьмяротных прысудаў і пазбаўленьні волі людзей у эпоху сталінізму.

Падазраваны пазьбягае польскіх праваахоўных органаў і кантактаў з пракуратурай і дыпляматычным прадстаўніцтвам Польшчы ў Швэцыі. Ён таксама спыніў атрымліваць судовую карэспандэнцыю па сваёй справе.

89-гадовы Стэфан Міхнік жыве ў Швэцыі з 1968 года. Ён зьяўляецца зводным братам Адама Міхніка, заснавальніка і галоўнага рэдактара выданьня Gazeta Wyborcza.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG