Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славаччына выслала расейскага дыплямата. Яго абвінавацілі ў шпіянажы


Славаччына выслала расейскага дыплямата праз падазрэньні ў шпіянажы. Славацкі ўрад прыняў рашэньне аб высылцы, абапіраючыся на дадзеныя ваеннай выведкі.

Паводле слоў прэм’ер-міністра Пятра Пэлегрыні, супрацоўніка амбасады Расеі адправілі на радзіму 22 лістапада, ён пакінуў Славаччыну на працягу 48 гадзін. Імя падазраванага ў шпіянажы не называецца. Расея заяву кіраўніка славацкага ўрада пакуль не пракамэнтавала.

3 сьнежня Служба бясьпекі Чэхіі апублікавала справаздачу, у якой Расея абвінавачваецца ў кібэратацы на чэскі МЗС. У справаздачы дзеяньні Расеі названыя галоўнай пагрозай для бясьпекі Чэхіі — большай, чым дзеяньні тэрарыстычных арганізацый, арганізаванай злачыннасьці або экстрэмісцкіх сіл у самой краіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG