Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь вядучых краінаў сьвету літоўцы найбольш любяць Нямеччыну, найменш — Расею


Дэманстрацыя пратэсту супраць расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, Вільня, 2 сакавіка 2014 году
Дэманстрацыя пратэсту супраць расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, Вільня, 2 сакавіка 2014 году

З найважнейшых краінаў сьвету літоўцы маюць найлепшае меркаваньне пра Нямеччыну, найгоршае — пра Расею. Пра гэта сьведчыць найноўшае апытаньне Эўрабаромэтру, паведамляе BNS.

Падчас дасьледаваньня задавалася пытаньне, як жыхары Літвы ацэньваюць сем краінаў — станоўча або адмоўна.

Нямеччыну станоўча ацаніў 91 працэнт літоўцаў, адмоўнае меркаваньне мелі 6 працэнтаў. Францыя набрала 86 працэнтаў станоўчых ацэнак, Вялікабрытанія — 80 працэнтаў, Японія — 79 працэнтаў.

Злучаныя Штаты Амэрыкі падчас дасьледаваньня станоўча ацанілі 74 працэнты літоўцаў, адмоўна — 21 працэнт.

Пра Кітай добрае меркаваньне мелі 50 працэнтаў рэспандэнтаў, адмоўнае — 39 працэнтаў.

Расея набрала ў Літве 42 працэнты станоўчых і 54 працэнты адмоўных ацэнак.

Ад 24 кастрычніка — да 7 лістапада ва ўсіх краінах ЭЗ было апытана больш за 27 тысяч жыхароў старэйшых за 15 гадоў. У Літве апытаньне праводзіла агенцтва TNS LT, было апытана 1000 жыхароў краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG