Пра гэта распавёў прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк.
На сэрвісе YouTube сёньня зьявіўся ролік «Грошы за сэпаратыста», у якім заклікаюць адлоўліваць узброеных дывэрсантаў і такім чынам інвэставаць сродкі ў сваю будучыню.
Паводле прэзыдэнта Абамы, усё будзе залежаць ад паводзінаў Расеі, і мяркуючы па яе дзеяньнях у мінулым, падстаў для аптымізму мала.
Інфармацыя пра сёньняшнюю тэлефонную размову Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам спачатку зьявілася, а потым зьнікла з сайту дзяржаўнага агенцтва БелТА.
Калі ў наступныя дні ўсімі бакамі ня будзе дасягнута прагрэсу па дээскаляцыі на Ўсходзе Украіны, то зноў можа быць узьнятае пытаньне санкцый у дачыненьні да Расеі, заявіў Керы.
Расейскі міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў паведаміў, што ў выніку чатырохбаковай сустрэчы ў Жэнэве дасягнутая дамоўленасьць аб дээскаляцыі ва Ўкраіне.
Гэта першы выступ патрыятычных сіл пасьля 13 сакавіка, калі прарасейскія ўзброеныя маладзёны жорстка зьбілі ўдзельнікаў праўкраінскай акцыі і забілі аднаго з актывістаў.
17 красавіка аўтапрабег спыніўся ў Магілёве.
Народны дэпутат Украіны, першы старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу Мустафа Джамілеў паведаміў, што ўжо каля 5 тысячаў крымскіх татараў былі вымушаныя зьехаць з Крыму.
На тэрыторыі Беларусі пачаліся сумесныя вучэньні Сілаў спэцыяльных апэрацыяў беларускага войска і аддзелаў паветрана-дэсантных войскаў Расеі, заявіў Дмытро Тымчук, каардынатар украінскай групы «Інфармацыйны супраціў».
«Так, у нас ёсьць „госьці“. Яны ўнутры тэрміналу. Актыўных дзеяньняў ня робяць. Аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме», — цытуе супрацоўніка аэрапорту агенцтва «ОстроВ» .
«Расея апошнія гады разважала пра гэтак званы „Русский мир“ (расейскі сьвет). Дык вось цяпер усе пабачылі сапраўднае аблічча: „Русский мир“ — гэта расейская вайна. І больш нічога», — заявіў палітык Аляксандар Дабравольскі.
Эўрапейскі парлямэнт заклікае Эўракамісію разгледзець магчымасьць увядзеньня санкцыяў супраць расейскіх кампаніяў з прычыны сытуацыі ва Ўкраіне.
Расейскі «Аэрафлот» паведаміў, што атрымаў рашэньне ўкраінскіх уладаў пра абмежаваньні для дарослых грамадзян Расейскай Фэдэрацыі пры ўезьдзе ва Ўкраіну.
Архітэктар польскіх эканамічных рэформаў пачатку 1990-х гадоў Лешак Бальцаровіч сёньня ў Менску агучыў сваю ўнівэрсальную формулу дабрабыту: чым больш дэмакратыі ў краіне, тым заможней жывуць у ёй людзі.
У Жэнэве пачаліся чатырохбаковыя перамовы па ўрэгуляваньні крызісу ва Ўкраіне з удзелам прадстаўнікоў ЗША, Расеі, Украіны і Эўразьвязу.
Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падчас сёньняшняй прамой лініі ўпершыню прызнаў, што рэфэрэндум у Крыме праводзіўся пры ўдзеле расейскіх вайскоўцаў, так званых «зялёных чалавечкаў». Ён адзначыў, што «за сьпінамі сіл самаабароны стаялі нашы вайскоўцы».
Дывэрсанты затрыманыя ў рамках антытэрарыстычнай апэрацыі, якая цяпер вядзецца ў Данецкай вобласьці.
ЗША і Эўразьвяз гатовыя ўвесьці новыя санкцыі супраць Расеі калі не будзе прагрэсу ва ўкраінскім крызысе пасьля перамоваў у Жэнэве.
Польская прэса апублікавала падрабязнасьці дакладу Агенцтва ўнутранай бясьпекі за мінулы год, у якім сьцьвярджаецца, што ў Польшчы актыўна дзейнічае сетка беларускіх і расейскіх шпіёнаў.
Украінскі палітоляг Віктар Каспрук лічыць, што ўзяць пад кантроль, у тым ліку і вайсковы, усю тэрыторыю Ўкраіны можна будзе толькі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Фільм Сяргея Лазьніцы «Майдан» пакажуць на 67-м Канскім кінафэстывалі ў рамках праграмы «Адмысловы паказ», паведаміў праграмны дырэктар Канскага фэстывалю Цьеры Фрэмо.
Адказваючы на пытаньне пра магчымасьць уводу «абмежаванага кантынгенту» расейскіх войскаў ва Ўкраіну, падчас прамой ліні прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што спадзяецца на палітычнае ўрэгуляваньне.
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу назваў паранояй словы кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Валянціна Налівайчанкі аб дачыненьні расейскага спэцназу да падзеяў на паўднёвым усходзе Украіны. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
У Данецкай абласной адміністрацыі ўдакладнілі колькасьць загінуўшых пры штурме вайсковай часткі ў Марыюпалі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падчас прамой ліні на расейскіх тэлеканалах заявіў, што расейскія грамадзяне ня ўдзельнічаюць у цяперашніх сэпаратысцкіх выступленьнях на ўсходзе Украіны.
Агрэсіяй супраць сувэрэннай дзяржавы назваў дзеяньні Расеі адносна Ўкраіны Лешак Бальцаровіч.
Як паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на крыніцу ў расейскай дэлегацыі, Лаўроў вылецеў у Жэнэву для ўдзелу ў перамовах па Ўкраіне.
Расейцы Беларусі папрасілі расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна абараніць насельніцтва паўднёвага ўсходу Ўкраіны.
Папулярны ўкраінскі інтэрнэт-тэлеканал Espresso.tv, які набыў вялікую вядомасьць пад час Эўрарэвалюцыі, дае свой адказ на гэтае пытаньне.
Сваю ацэнку падзеям ва Ўкраіне выказаў сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook расейскі палітык Барыс Нямцоў.
На мітынг за адзіную Ўкраіну зьбіраюцца сёньня выйсьці жыхары Луганску і Данецку.
Барак Абама ў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу CBS заявіў, што Расея можа чакаць новых санкцый, калі будзе і далей заахвочваць сэпаратыстаў ва ўсходняй Украіне.
У хвіліны вострай небясьпекі на Майдане ў Кіеве заўсёды прасілі жанчын пакінуць месца сутыкненьняў. Баевікі на Данбасе выстаўляюць жанчын перад сабой жывым шчытом для абароны ад антытэрарыстычных апэрацый.
У чацьвер, 17 красавіка, у Жэнэве павінны адбыцца чатырохбаковыя перамовы дыпляматаў Украіны, ЗША, Эўрапейскага зьвязу і Расеі па ўкраінскім пытаньні.
На ўсе пытаньні пад час «наўпростай лініі» расейскі кіраўнік адказаць ня зможа — іх паступіла больш за 2 мільёны.
Паводле папярэдніх дадзеных сярод баевікоў, якія атакавалі вайсковую частку Нацыянальнай гвардыі ў Марыюпалі 3 забітых, 13 параненых, 63 затрыманых.
У Данбасе абвастраецца сытуацыя. У Марыюпалі вайскоўцы адбілі атакі прарасейскіх нападнікаў. Двое забітыя, 15 паранена, 63 затрыманыя.
На адмысловым сайце зьбіраюцца дадзеныя пра ўсіх украінскіх міністраў, дэпутатаў, судзьдзяў, усіх іх найбліжэйшых сваякоў і партнэраў.
Захопленыя расейскім бокам падчас анэксіі Крыму кілектарнае судна «Шостка» і танкер «Судак» вернутыя Ваенна-марскім Сілам Узброеных сілаў Украіны.
Міліцыя і СБУ працягваюць спэцаперацыю ў горадзе. У Марыюпаль едзе ўкраінская ваенная тэхніка зь вёсак, якія знаходзяцца побач з горадам.
Расейскія спэцслужбы праводзілі таемныя дасьледаваньні грамадзкай думкі ў Латвіі, рыхтуючы глебу для анэксіі. Пра гэта заявіў Яцэк Сарыюш-Вольскі.
Генэральная пракуратура Ўкраіны падазрае «Сбербанк» ў фінансаваньні тэрарыстычных груп ва ўсходніх абласьцях.
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са штаб-кватэры ААН. Выраз «фантастычныя казкі» ўжыў пасол Вялікабрытаніі ў ААН Марк Лаял Грант.
Першыя падразьдзяленьні спэцбаталёну «Дняпро» сфармаваныя і гатовыя да выкананьня баявых задач. Блёкпосты ўстаноўленыя.
Пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Саманта Паўэр заявіла, што падзеі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны, як і ў Крыме, зьяўляюцца добра сплянаванай кампаніяй з боку Расеі.
У сьнежні мінулага году ФСБ Расеі запатрабавала ад кіраўніцтва сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» выдаць асабістыя зьвесткі арганізатараў груп Эўрамайдану, паведаміў заснавальнік сеткі Павал Дураў.
У горадзе Марыюпалі Данецкай вобласьці зьдзейсьнены напад на ўкраінскую вайсковую частку 3057 унутраных войскаў, -- перадае Громадське.ТВ. Паводле Інтэрфаксу, адзін з нападнікаў загінуў.
Прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч трымаў справаздачу перад Аляксандрам Лукашэнкам па выніках сустрэчы кіраўнікоў урадаў краінаў Мытнага саюзу ў Маскве. Паводле слоў Мясьніковіча, ня ўсё ў падрыхтоўцы дамовы пра Эўразійскі эканамічны саюз, які павінен запрацаваць з 2015 году, ідзе гладка.
Прадусар нямецкага тэлебачаньня Ільля Кузьняцоў працуе ў Данецку разам зь нямецкай здымачнай групай. Ён дзеліцца назіраньнямі за тымі, хто называе сябе «рускім патрыятычным рухам «Аплот». Сярод найбольш моцных уражаньняў — падлеткі 16-17 гадоў, нападпітку і з аўтаматамі.
Загрузіць яшчэ