Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе ўкраінскія алігархі хаваюць грошы? Журналісты стварылі інтэрактыўную мапу


MAPUkrainianPEP (http://mapukrainianpep.org/)
MAPUkrainianPEP (http://mapukrainianpep.org/)
Дзе ўкраінскія чыноўнікі і алігархі хаваюць свае грошы? У якіх краінах трымаюць кватэры, яхты і вілы? Якія фірмы за мяжой заснаваныя ўкраінскімі палітыкамі? Стыпэндыятка імя Вацлава Гаўла, журналістка Радыё Свабода Натальля Сядлецкая стварыла інтэрактыўную карту MapUkrainainPEP.org, на якую заносіць усе гэтыя дадзеныя.

Сайт называецца Map Ukrainian PEP, дзе PEP — гэта politically exposed person, то бок палітычна значная асоба. Натальля прапануе гэтае міжнароднае паняцьце больш актыўна ўводзіць у карыстаньне для больш пільнага кантролю за крыніцамі прыбыткаў важных людзей.
Натальля Сядлецкая
Натальля Сядлецкая
На сайце зьбіраюцца дадзеныя пра ўсіх украінскіх PEP — гэта міністры, дэпутаты, судзьдзі, усе іх найбліжэйшыя сваякі і партнэры.

Паводле Сядлецкай, такая мапа павінна дысцыплінаваць тых палітыкаў, якія толькі прыйшлі да ўлады і будуць прыходзіць у будучыні.

«Украінскія чыноўнікі заўсёды любілі атрымліваць асалоду ад высокага ўзроўню жыцьця на Захадзе, за кошт грошай ўкраінскіх падаткаплатнікаў. Але яны ўсе нарэшце павінны зразумець, што ў празрыстым мяшку скрадзенае не схаваеш», — заявіла журналістка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG