У 17:24 рух цягнікоў па першай лініі Мінскага метро быў адноўлены, піша БелаПАН.
Журналісты ўкраінскага выданьня «Обозреватель» выступілі з прапановай да ўкраінскіх грамадзянаў называць узброеных сэпаратыстаў ва ўсходніх абласьцях не інакш як тэрарыстамі.
Невялікая група прыхільнікаў фэдэралізацыі Ўкраіны пасьля перамоваў зь міліцыяй ўвайшла ўнутр будынка Данецкай абласной дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што, на яго думку, узмацненьне жорсткасьці санкцыяў у дачыненьні да Расеі адначасова з Эўразьвязам будзе больш эфэктыўна, чым аднаасобны такі крок з боку Вашынгтону.
Служба бясьпекі Украіны пацьвярджае захоп яе супрацоўнікаў у Данецкай вобласьці, не ўдакладняючы колькасьць людзей і абставіны.
Чый каваны бот пагражае Беларусі? Чаму Лукашэнка не прызнаў анэксію Крыму дэ юрэ? Глядзіце Зону Свабоды
Чаму Лукашэнка не прызнаў анэксію Крыму дэ юрэ? Нашто кіраўніку Беларусі беларуская мова?Пра гэта — у перадачы, якую вядзе Алена Ціхановіч. У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, Аляксей Знаткевіч і намесьнік рэдактара газэты «Наша ніва» Зьміцер Панкавец.
Як вы ставіцеся да пагрозы новай «халоднай вайны» паміж Расеяй і Захадам? Ці непакоіць вас такая пэрспэктыва і чаму? На такое пытаньне карэспандэнта Свабоды адказвалі сёньня жыхары Берасьця.
На кананізацыі Яна Паўла ІІ у Ватыкане лунае бел-чырвона-белы сьцяг і транспарант: «На Беларусі Бог жыве!»
Чарговую гадавіну найбуйнейшай у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы дэмакратычная грамадзкасьць Беларусі адзначыла традыцыйным шэсьцем. Радыё Свабода вяло жывую трансьляцыю
У Краматорску прарасейскія сілы захапілі Новакраматорскі машынабудаўнічы завод.
Ва Ўкраіну выехала дэлегацыя АБСЭ, якая будзе весьці перамовы аб вызваленьні захопленых на ўсходзе краіны вайсковых інспэктараў. Пра гэта 26 красавіка паведаміла крыніца ва ўрадавых колах ФРГ, перадае Нямецкая хваля.
Украіна перакрыла паступленьне прэснай вады на анэксаваны Расеяй Крымскі паўвостраў.
«Аўганская палітычная эліта здолела вылучыць годных і кампэтэнтных кандыдатаў нават па мерках перадавых краін», — адзначае брытанскі гісторык Уільям Далрымпл.
З панядзелка чакаецца ўвядзеньне санкцый ЗША і Эўрапейскага зьвязу супраць расейскіх грамадзян, якія маюць дачыненьне да крызісу ва Ўкраіне, а таксама супраць людзей і кампаній, блізкіх да Крамля.
Захопленых у Славянску прадстаўнікоў АБСЭ ўтрымліваюць у нялюдзкіх умовах. Сярод затрыманых ёсьць чалавек, які неадкладна мае патрэбу ў мэдычнай дапамозе, паведамляе прэс-цэнтар СБУ
На сайце МЗС Беларусі надрукаваная стэнаграма інтэрвію міністра замежных спраў Ўладзімера Макея чэскай газэце «Лідове новіны». Сярод іншага чыноўнік закрануў украінскую тэму.
У Менску прайшла акцыя апазыцыя «Чарнобыльскі шлях», у якой узялі ўдзел каля 500 чалавек. Свабода вяла жывы рэпартаж з акцыі.
Ад Ігара Аліневіча пачалі прыходзіць дамоў вялікі капэрты з лістамі салідарнасьці, якія раней прыйшлі да яго ў вязьніцу ад сяброў і актывістаў розных дэмакратычных арганізацый.
Мікалай Статкевіч прапануе зьмяніць падрыхтоўку беларускага войска праз гісторыю абароны ВКЛ.
Пра гэта заявіў сёньня на брыфінгу ў Славянску прадстаўнік мясцовага апалчэньня, перадае РІА «Навіны».
Наступіла аднойчы шарая гадзіна, і не сканчалася і дзень, і месяц, і паўгода, і тады пайшла ўнучка да бабкі і кажа...
26 красавіка 1986 году здарыўся выбух на 4-м энэргаблёку атамнай электрастанцыі ў Чарнобылі, на сумежнай зь Беларусьсю ўкраінскай тэрыторыі.
Правал жэнэўскіх дамоўленасьцяў «узмацніў разнагалосьсі паміж Вашынгтонам і Масквой», адзначае The Daily Beast.
Прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк заяўляе, што дзеяньні Расеі ва Ўкраіне могуць выклікаць глябальны ваенны канфлікт.
Новыя фінансавыя абмежаваньні могуць уступіць у сілу ўжо ў панядзелак
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
«Я даўно прыйшоў да перакананьня, што не было ніякай перамогі над фашызмам. Проста два супернікі, два фашысты сутыкнулі лбамі два народы».
Аляксандра Фядуту нельга лічыць тварам выбарчай кампаніі Лукашэнкі — на тэлеэкране ён зьяўляўся не часьцей за іншых асноўных членаў каманды.
У Менску пройдзе «Чарнобыльскі шлях». Збор удзельнікаў – а 16-й каля кінатэатру «Кастрычнік».
Прынамсі мільён адзінак агнястрэльнай зброі – ад кулямётаў часоў Першай сусьветнай вайны да савецкіх аўтаматаў Калашнікава – захоўваюцца ў саляной шахце імя Валадарскага.
Сэпаратысты зьбілі дзяцей, якія сфатаграфавалі блёкпост ў Былбасаўцы і людзей, якія там дзяжурылі.
У цяперашні час працягваюцца перамовы з прадстаўнікамі прарасейскіх сілаў, піерадае REUTERS.
Нацыянальная гвардыя Ўкраіны заблякавала ўсе ўезды ў горад Славянск Данецкай вобласьці, дзе сэпаратысты захапілі адміністрацыйны будынак.
25 красавіка актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі працягваў сухую галадоўку, якую абвясьціў 22 красавіка на знак пратэсту супроць незаконнага, як ён лічыць, арышту. Пра гэта паведаміла актывістка са спасылкай на крыніцу з ізалятара на Акрэсьціна, дзе трымаюць Максіма Вінярскага.
Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала сэпаратыста Ігната Кромскага, вядомага пад мянушкай Тапаз. А карэспандэнта і апэратара расейскага тэлеканала LifeNews Юлію Шуструю і Міхаіла Пудаўкіна дэпартавалі з Украіны. Расейскія журналісты хацелі запісаць інтэрвію з Тапазам.
Кіраўнік Беларусі лічыць, што становішча ва Ўкраіне вельмі сур’ёзнае і яго неабходна стабілізаваць.
Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суду Фату Бенсуда пачала папярэдняе расьсьледаваньне адносна злачынстваў, учыненых ва Ўкраіне падчас Эўрамайдану зь лістапада 2013 па люты 2014 году.
У Вялікабрытаніі зьявілася партыя «За Расею», якая выступае за выхад з Эўразьвязу і за ўваходжаньне ў Мытны саюз.
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман хоча адыграць ролю міратворца паміж Расеяй і Ўкраінай і атрымаў на гэта згоду ўдзельнікаў саміту Ўсходняга партнэрства ў Празе.
Зьнікла сувязь зь сябрамі місіі АБСЭ, якая знаходзілася ў Данецкай вобласьці. Паводле папярэдняй інфармацыі, іх маглі захапіць тэрарысты.
Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч асуджаны Першамайскім судом Менску на 25 сутак за непадпарадкаваньне міліцыі і парушэньне парадку прэвэнтыўнага нагляду.
Пра гэта амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама заявіў, выступаючы сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Сэўле.
Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі заклікалі ўстрымацца ад накіраваньня ў Беларусь афіцыйных урадавых дэлегацыяў для ўдзелу ў мерапрыемствах, зьвязаных з Чэмпіянатам сьвету па хакеі.
Прадстаўнікі руху «За свабоду», грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», партыі БНФ і аргкамітэту ў справе стварэньня партыі БХД сёньня зарэгістравалі ў сталічным гарвыканкаме заяўку на правядзеньне 14 траўня ў Менску Маршу незалежнасьці.
Кіраўніцтва Ўкраіны вырашыла цалкам заблякаваць Славянск, паведаміў выканаўца абавязкаў кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Сяргей Пашынскі.
Пуцін і Лукашэнка 29 красавіка правядуць перамовы ў Менску, абмяркуюць сытуацыю ва Ўкраіне
У пятніцу Днепрапятроўскі суд павінен абраць меру стрыманьня для беларускага грамадзяніна Сьцяпана Чырыча, якога затрымалі ў горадзе Першатравенску, падазраючы ў дывэрсійнай дзейнасьці.
На аэрадроме ў Краматорску Данецкай вобласьці здарыўся выбух — у выніку абстрэлу выбухнуў верталёт.
Загрузіць яшчэ