Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два захопленыя ў Крыме караблі вернутыя Ўкраіне


Затоплены расейцамі карабель
Затоплены расейцамі карабель
Захопленыя расейскім бокам падчас анэксіі Крыму кілектарнае судна «Шостка» і танкер «Судак» вернутыя Ваенна-марскім Сілам Узброеных сілаў Украіны.

Пасьля абеду караблі дапаможнага флёту пакінулі Стралковую бухту Сэвастопаля і накіраваліся ў Адэсу, паведамляе «Флёт Украіны».

Як адзначыў камандзір брыгады надводных караблёў капітан 1 рангу Аляксей Даската, з мэтай перабазаваньня да новага месца дысьлякацыі камандаваньнем флёту былі сфармаваныя перагонныя каманды з афіцэрскага складу і вайскоўцаў службы па кантракце, якія маюць багаты досьвед далёкіх марскіх паходаў.

У нэўтральных водах Чорнага мора маракі выканаюць рытуал уздыму Ваенна-марскога сьцяга. У цяперашні час абодва караблі знаходзяцца ў здавальняючым тэхнічным стане.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG