Дабравольскі адкамэнтаваў заявы прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.
Сярод іншага Пуцін прызнаў, што ўзброеныя людзі без апазнавальных знакаў, якія дзейнічалі ў Крыме і якіх ахрысьцілі «зялёнымі чалавечкамі», — гэта расейскія вайскоўцы.
«Калі б ён не прызнаў, то да гэтых людзей ставіліся б як да тэрарыстаў. Але тое, што Пуцін хлусіў, ведалі ўсе, хто хоць крыху сачыў за сытуацыяй», — кажа Дабравольскі.
«Галоўнае, чаго дамогся Пуцін, — гэта аб’яднаў усіх супраць сябе. На жаль, цяпер відавочна, што Расея — ня сябра нікому. У тым ліку ні Ўкраіне і ні Беларусі», — канстатуе палітык.
Дабравольскі кажа, што мірнае вырашэньне канфлікту залежыць ад Расеі: «Калі яна будзе правакаваць, нічога мірнага не атрымаецца. Я думаю, што дзеяньні Ўкраіны, якое б там ні было кіраўніцтва — ці цяперашняе, ці новае пасьля выбараў — прадказальныя і абмежаваныя. Яны нічога іншага ня могуць рабіць, акрамя таго як урэгуляваць сытуацыю мірным шляхам. Гэта яны і дэманструюць даволі доўгі час. А падаграваць канфлікт могуць толькі расейцы, што яны цяпер і робяць. Калі яны спыняцца, то ўсё супакоіцца. Калі ня спыняцца — будзе палыхаць».