Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін пра магчымасьць уводу войскаў ва Ўкраіну: ня трэба ўпадаць у эўфарыю


Адказваючы на пытаньне пра магчымасьць уводу «абмежаванага кантынгенту» расейскіх войскаў ва Ўкраіну, падчас прамой ліні прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што спадзяецца на палітычнае ўрэгуляваньне.

Пры гэтым ён нагадаў, што Савет Фэдэрацыі дазволіў яму выкарыстаньне войскаў ва Ўкраіне і што Расея будзе змагацца за правы расейскамоўных і этнічных расейцаў.

Пуцін заявіў, што кіеўскае кіраўніцтва павінна даць гарантыі большай самастойнасьці паўднёваму ўсходу Ўкраіны.

Пры гэтым расейскі кіраўнік заявіў, што ня варта «ўпадаць у эўфарыю», бо этнічны склад паўднёвага ўсходу Ўкраіны адрозьніваецца ад Крыму. У той жа час ён сказаў, што гістарычна гэты рэгіён гэта «Наваросія», якая была перададзеная Ўкраіне толькі ў 1920-я гады, і што там каля паловы этнічных расейцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG