Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаго ад Жэнэвы чакае Ўкраіна


Пра гэта распавёў прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк.

Яцанюк заявіў 17 красавіка на экстраным пасяджэньні ўраду: «Мы чакаем, што Расея неадкладна адкліча свае разьведвальна-дывэрсійныя групы, спыніць спансаваць так званых пратэстоўцаў, якія трымаюць у руках аўтаматы, спыніць падтрымліваць тэрарыстаў і сэпаратыстаў, і тады нам ня трэба будзе сустракацца ў Жэнэве, тады ўнутры сваёй краіны самастойна навядзем парадак, калі Расея ня будзе пастаянна падыгрываць тэрарыстам, ствараць сеткі, фінансаваць іх і дэстабілізаваць сытуацыю ва Ўкраіне».

Сумесную заяву, якая была падпісаная па выніках чатырохбаковай сустрэчы ў Жэнэве, называе «першым крокам у спыненьні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны» намесьнік міністра замежных спраў Даніла Лубкіўскі.

«У гэтай дэклярацыі, якая зьяўляецца вынікам вельмі напружаных перамоваў сёньня ў Жэнэве, зафіксавана самае важнае – крок да дээскаляцыі. Вось сутнасьць гэтага дакумэнту», – сказаў Даніла Лубкіўскі ў чацьвер вечарам у эфіры Пятага тэлеканалу (Украіна) .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG