Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ: Ва Ўкраіне затрымалі прарасейскіх дывэрсантаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота
Прэсавая служба Службы бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што ў рамках антытэрарыстычнай апэрацыі, якая цяпер вядзецца ў Данецкай вобласьці, контравыведкай выяўлены, затрыманы і дастаўлены ў Кіеў грамадзянін Украіны С. Ржаўскі, які зьяўляецца «прадстаўніком дывэрсійнай групы, якая, выконваючы заданьне ГРУ ГШ ВС РФ, тэрарызуе мірнае насельніцтва ў горадзе Славянск Данецкай вобласьці».

Як паведамляе СБУ, затрыманы браў непасрэдны ўдзел у масавых беспарадках у Данецку, чыніў гвалт, пагромы і супраціў работнікам праваахоўных органаў з ужываньнем зброі.

Наступнай задачай дывэрсанта павінна была стаць арганізацыя масавых беспарадкаў у горадзе Валнаваха Данецкай вобласьці; у прыватнасьці, ставілася задача захопу гарадзкога аддзела Ўпраўленьня МУС Украіны.

Распачатая крымінальная вытворчасьць, вядуцца сьледчыя дзеяньні.

Акрамя таго, у рамках антытэрарыстычнай апэрацыі затрыманы і дастаўлены ў Кіеў дывэрсант, грамадзянін Украіны А. Белавусаў, 1979 году нараджэньня, жыхар горада Данецка. Белавусаў зьяўляецца актывістам арганізацыі «Данецкая рэспубліка», удзельнічаў у масавых беспарадках у Данецкай і Луганскай абласьцях; з ужываньнем зброі, выбуховых рэчываў, тэрарызаваў мірнае насельніцтва.

А. Белавусаў непасрэдна каардынаваў дзейнасьць згаданай сэпаратысцкай арганізацыі з расейскім бокам.

У Расеі Белавусаў плянаваў правесьці сустрэчу з кіраўніцтвам партыі «Родіна» з мэтай атрыманьня ўказаньняў і грашовых сродкаў для арганізацыі далейшых падрыўных акцыяў.

Пасьля затрыманьня дывэрсанта падрыўная дзейнасьць гэтай групы заблякаваная. Вядуцца допыты і сьледзтва, паведамілі ў СБУ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG