Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрарысты ва Ўкраіне маглі фінансавацца праз расейскі «Сбербанк»


Генэральная пракуратура Ўкраіны падазрае «Сбербанк» ў фінансаваньні тэрарыстычных груп ва ўсходніх абласьцях.

ГПУ падазрае «Сбербанк России» ў фінансаваньні тэрарыстаў ва ўсходніх абласьцях.

Пра гэта ў эфіры «5 каналу» заявіў в. а. генэральнага пракурора Украіны Алег Махніцкі, піша УНІАН

«Сёньня па справе (аб фінансаваньні тэрарызму, — рэд.) праверка праводзіцца і спынена фінансаваньне 14 банкаў, якія былі фінансавымі пляцоўкамі, уласна, сэпаратызму. Ужо 300 крымінальных справаў па гэтых фактах накіраваныя ў суд, г. зн. знаходзяцца ўжо на стадыі судовага разгляду. Тут праца вядзецца і працягваецца, — адзначыў Махніцкі.

«У прыватнасьці, магу сказаць, што заведзеная крымінальная вытворчасьць таксама па такім банку, як „Ашчадны банк Расеі“... (падазраецца — рэд) у фінансаваньні тэрарызму... гэта прамы склад злачынства», — дадаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG