Штурм доўжыўся крыху больш за дзьве хвіліны: натоўп разбіў вокны і ўварваўся ў будынак, які ніхто не ахоўваў.
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў у суботу абмеркавалі па тэлефоне абвастрэньне сытуацыі ва Ўкраіне.
У якіх выпадках апраўданае прымяненьне зброі сілавымі структурамі на тэрыторыі ўласнай краіны? Як магчыма перамагчы ў гэтак званай гібрыднай вайне? Якімі сродкамі дапушчальна змагацца супраць сэпаратызму?
Забарона Расеі на ўезд у Крым аднаму зь лідэраў крымскіх татараў Мустафу Джамілеву зьяўляецца выклікам усяму крымскататарскаму народу. Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Украіны, распаўсюджанай Дэпартамэнтам інфармацыйнай палітыкі ведамства.
У межах расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках 2 траўня ў Адэсе затрыманыя 172 чалавекі.
Карэспандэнтка Расейскай службы Радыё Свабода Алена Рыкаўцава 2 траўня апынулася ў Адэсе на Дэрыбасаўскай вуліцы, калі адбылася першая атака. Яна пакінула цэнтар гораду, калі ад Дома прафсаюзаў былі вывезены першыя целы загінулых. Прапануем вашай увазе яе нататкі
У нашай праграме паведамленьні з Данбасу, дзе працягваецца вайсковая апэрацыя супраць прарасейскіх баевікоў.
У сувязі з падзеямі ва Ўкраіне Міністэрства замежных спраў Беларусі зноў настойліва рэкамэндуе беларускім грамадзянам устрымацца бяз крайняй неабходнасьці ад паездак ва Ўкраіну.
3 траўня — Міжнародны дзень свабоды прэсы. На Гарадзеншчыне адзіным ацалелым незалежным грамадзка-палітычным выданьнем застаецца «Газэта Слонімская». Праўда, з 2006 году яна ня мае падпіскі празь «Белпошту» і не прадаецца ў кіёсках «Белсаюздруку». Як ёй удаецца выжываць у цяперашніх беларускіх умовах?
Падчас правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі на Данбасе ўкраінскія спэцслужбы страцілі 5 чалавек, яшчэ 12 параненыя.
Рада Эўропы паведамляе аб вызваленьні ваенных назіральнікаў місіі АБСЭ, якія перададзеныя ў Славянску сакратару Рады Эўропы Турб’ерну Ягланду.
Удзельніку чарнобыльскага шэсьця Юрыю Рубцову з Гомеля, якога другі раз за год пакаралі за майку з надпісам антылукашэнкаўскага зьместу, сабрала перадачу жонка Ядвіга.
Мікалай Статкевіч тлумачыць зьмяшчэньне Яўгена Васьковіча ў адзіночную камэру магілёўскай турмы.
Мінулай ноччу ў Краматорску міліцыянты адбілі ў тэрарыстаў тэлевізійную вежу. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў міністар унутраных справаў Арсен Авакаў.
Падчас супрацьстаяньня быў падпалены будынак прафсаюзаў, таксама актывісты спалілі намёты сэпаратыстаў.
Гарадзкая рада Адэсы абвясьціла ў горадзе ў ноч на суботу трохдзённую жалобу па загінулых у сутыкненьнях і перастрэлках паміж актывістамі за адзінства Украіны і прарасейскімі сэпаратыстамі ў пятніцу.
Большасць членаў Рады бясьпекі ад розных краінаў сьвету выступілі са словамі падтрымкі антытэрарыстычнай апэрацыі, якую праводзіць Украіна на сваёй тэрыторыі.
Гомельскаму грамадзкаму актывісту Зьмітру Карашкову 2 траўня пасьля 18 гадзінаў патэлефанаваў на мабільнік незнаёмец. Сказаў, што ён з Савецкага раённага аддзелу міліцыі.
Ва ўпраўленьні міліцыі адзначаюць, што да лекараў па дапамогу зьвярнулася 50 чалавек, зь іх 10 міліцыянтаў.
У Адэсе падчас пажару на Куліковым полі ў Доме прафсаюзаў загінулі людзі.
У Адэсе праўкраінскія актывісты ліквідавалі на Куліковым полі лягер сэпаратыстаў, якія забарыкадаваліся ў будынку Дома прафсаюзаў.
У Адэсе сэпаратысты выкарыстоўваюць агнястрэльную зброю.
У цэнтры гораду, у раёне Грэцкай плошчы страляюць. МУС пацьвердзіў сьмерць аднаго з удельнікаў сутычак.
У інтэрнэце напярэдадні хакейнага чэмпіянату можна зрабіць лёсавызначальную стаўку: каго з актывістаў арыштуюць наступным, на колькі дзён і па якім артыкуле.
Прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях пашырэньня Штэфан Фюле ў пятніцу ў інтэрвію Радыё Свабода выступіў з рэзкай крытыкай на адрас Расеі.
Напярэдадні чэмпіянату сьвету ў хакеі, які пройдзе ў Беларусі ад 9 да 25 траўня, праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» распачала кампанію за свабоду сходаў і асацыяцыяў у Беларусі.
Маладых хлопцаў, якія ў сувязі з аднаўленьнем прызыву, прыйдуць у войска, ня будуць пасылаць непасрэдна ў месцы, дзе праводзіцца антытэрарыстычная апэрацыя, заявіў намесьнік міністра абароны Ўкраіны Ігар Кабаненка.
Грамадзкі актывіст Ільля Дабратвор адбыў 10 сутак арышту ў турме на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.
Экспэрты ў адзін голас цьвердзяць, што агрэсіўныя дзеяньні Расеі супраць Украіны, курс Масквы на перагляд вынікаў распаду СССР павінны моцна паўплываць на беларуска-расейскія адносіны. Асабліва з улікам шчыльных дачыненьняў паміж Беларусьсю і РФ.
Прычына — антытэрарыстычная апэрацыя на паўднёвым усходзе Ўкраіны.
У Калінінградзе суд паслаў пад варту на два месяцы траіх грамадзян Расеі, якіх падазраюць у тым, што яны ўзьнялі сьцяг Нямеччыны над будынкам абласнога ўпраўленьня Фэдэральнай службы бясьпекі.
У Адэсе ў сутыкненьнях паміж прыхільнікамі адзінства Ўкраіны і сэпаратыстамі загінуў сама мала адзін чалавек.
У Варшаве сёньня адбылася сустрэча міністраў энэргетыкі Расіі і Украіны пры пасярэдніцтве Эўрапейскай камісіі, прысьвечаная пастаўкам расійскага газу на ўкраінскі рынак і транзыце гэтага паліва ў Заходнюю Эўропу.
Журналісты, якія прыедуць у Менск асьвятляць хакейны чэмпіянат сьвету, атрымаюць ад беларускіх праваабаронцаў спэцыяльны кейс. У тэчках будзе інфармацыя пра палітычных вязьняў. Гэту інфармацыю маладыя кансэрватары зь Літвы будуць перадаваць турыстам, якія паедуць у Менск на спаборніцтвы празь Вільню.
Паводле былога старшыні Вярхоўнага Савету, генэрала міліцыі Мечыслава Грыба, пытаньне пра тое, будзе падпарадкоўвацца Славянск Кіеву, ці новаму Данбасу, ня так значнае для Ўкраіны.
Мэра Харкава Генадзя Кернэса ў ізраільскай клініцы адключылі ад апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
У Адэсе адбываецца бойка з удзелам удзельнікаў праўкраінскага шэсьця і прарасейскіх актывістаў.
Паводле вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна, разагнаўшы «Беркут», украінскія ўлады атрымалі вельмі кваліфікаваных ворагаў.
Расейская прапаганда апраўдвае ўмяшаньне Масквы ва ўнутраныя справы Ўкраіны, падаючы гэта як спробу ўратаваць усходнія рэгіёны ад улады «бандэраўцаў». Як на гэта рэагуюць украінскія мэдыі?
Устаноўчы сход новай грамадзкай арганізацыі плянуюць правесьці ў траўні.
Аляксандар Лукашэнка заяўляе, што Расея і Казахстан ня хочуць ісьці на поўную лібэралізацыю рынку аўтаперавозак у ствараным Эўразійскім эканамічным саюзе.
У большасьці беларусаў крыху слабейшае пачуцьцё нацыянальнай ідэнтычнасьці, чым ва ўкраінцаў, але яны адчуваюць сябе хутчэй беларусамі, чым расейцамі.
Самаабвешчаны мэр Славянску Вячаслаў Панамароў запісаў відэазварот да жыхароў гораду.
У захопленым баевікамі горадзе Славянску Данецкай вобласьці раніцай 2 траўня зьнік журналіст амэрыканскага выданьня Buzzfeed Майк Джыгліё і яго перакладчыца Алена Глазунова, паведамляе данецкі сайт «Новости Донбасса».
Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін у апэратыўным рэжыме атрымлівае ўсю інфармацыю аб разьвіцьці сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны ў сувязі з пачаткам там апэрацыі з задзейнічаньнем Узброеных сіл, а таксама баявой авіяцыі.
Украінскі вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук паведаміў, што сэпаратысты ў Славянску зрабілі спробу захопу пасажырскага цягніка «Масква-Марыюпаль».
У Луганску будынак абласной пракуратуры вызвалілі ад сэпаратыстаў. Пра гэта паведамілі ў МУС Украіны.
Сэнатары-рэспубліканцы прапануюць увесьці санкцыі супраць расейскіх «Сбербанка » і «Газпрома».
Савет пры прэзыдэнце Расеі заявіў: у Крыме за далучэньне да Расеі прагаласавала 50-60% пры яўцы ў 30–50%.
У суседнім са Славянскам Краматорску таксама спынены гарадзкі грамадзкі транспарт, а таксама злучэньне са Славянскам.
Загрузіць яшчэ