Высокапастаўлены іранскі вайсковец заклікаў улады краіны прызначыць новага прадстаўніка пры ААН пасьля таго, як ЗША адмовіліся выдаць візу нядаўна прызначанаму сталаму прадстаўніку Ірану пры ААН Хаміду Абу Талебу.
У пакістанскім горадзе Карачы, на поўдні краіны, узброеныя людзі выкралі дваіх супрацоўнікаў прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН (UNICEF).
Крымскія татары правядуць свой нацыянальны рэфэрэндум аб статусе Крыму, як толькі паўстануць прымальныя ўмовы і зьявяцца гарантыі яго правядзеньня.
Ці існуе сёньня пагроза для незалежнасьці Беларусі? Калі так, то ад каго ці ад чаго яна зыходзіць? На такое пытаньне «Свабоды» адказвалі жыхары Берасьця.
Расейскія ўлады прызналі, што на мяжы з Украінай разьмешчаная вялікая вайсковая групоўка.
Прадстаўнік місіі паедзе ва ўсходнія раёны Ўкраіны для «выпрацоўкі практычных мадальнасьцяў выкананьня Жэнэўскай заявы», — .аведамляе МЗС Украіны.
«Мы ўпэўненыя, што народ Украіны мусіць вырашыць свае ўнутраныя праблемы без умяшальніцтва звонку, шляхам мірных перамоваў з усімі зацікаўленымі краінамі», — заявіў прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў на паседжаньні Асамблеі народаў Казахстана.
У адпаведнасьці з даручэньнем в. а. прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандра Турчынава, у расейскім палоне ня мусіць заставацца ніводзін украінскі карабель.
Мікалаю Статкевічу пішуць актывісты «Міжнароднай амністыі» з Эўропы. Пра гэта палітвязень паведаміў 18 красавіка падчас сустрэчы з адвакатам.
Шмат украінцаў тэлефануюць ў беларускую амбасаду ў Кіеве і выказваюць жаданьне пераехаць у Беларусь. Пра гэта паведаміў днямі прэсавы сакратар беларускага МЗС Дзьмітрый Мірончык. Раней Аляксандар Лукашэнка таксама заяўляў, што ў Беларусі гатовыя прыняць украінцаў, «калі давядзецца».
Па словах Дзьмітрыя Пяскова, прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі, Масква мае права прымаць захады засьцярогі, каб забясьпечыць сваю бясьпеку.
Па папярэдніх дадзеных, чалавечых ахвяр і буйных разбурэньняў няма, аднак у некаторых населеных пунктах адключылася электрычнасьць.
«Таварышы, якія сядзяць у Кіеве, ня плацяць, — адзначыў ён. — Пазыка расьце, газ спажываюць. Адпаведна, Пуцін сказаў: месяц мы яшчэ чакаем, а потым — колькі аплаціце, столькі і атрымаеце».
Узброеныя сэпаратысты ўрываюцца ў дамы ромаў, зьбіваюць і рабуюць іх, незалежна ад полу і ўзросту, паведамляюць Навіны Данбасу.
Памочнік прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда сышоў у адстаўку ў сувязі з абвінавачваньнямі ў канфлікце інтарэсаў і выкарыстаньні службовага становішча ў асабістых мэтах
Dragon – грузавы касьмічны карабель шматразовага выкарыстаньня, які, як разьлічваюць яго стваральнікі, стане канкурэнтам расейскіх караблёў «Прагрэс».
Адхілены ад улады Вярхоўнай Радай прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч ўвесь час знаходзіўся ў Сочы, а не ў падмаскоўнай Барвісе.
Пра гэта яна заявіла ў эфіры тэлеперадачы «Шустэр Live» на Першым нацыянальным тэлеканале, піша Gazeta.ua.
Кіраўнік Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргей Тарута заклікаў праваахоўнікаў рэгіёну адрэагаваць на факты антысэмітызму.
Пра гэта заявіў лідэр сэпаратыстаў Славянска Вячаслаў Панамароў.
Калі зыходзіць з таго, што Аляксандра Лукашэнку прывяла да ўлады толькі ягоная каманда – тады трэба прызнаць, што найбольшы асабісты ўнёсак у перамогу зрабіў Леанід Сініцын.
Масква можа сутыкнуцца з больш жорсткімі санкцыямі ў выпадку невыкананьня дамоўленасьцяў, дасягнутых падчас жэнэўскай сустрэчы па Ўкраіне.
Музыкі папулярнага наваполацка-менскага гурту «Стокс» вось ужо восем гадоў жывуць і працуюць у Маскве, бываючы дома толькі наездамі. Ці лёгкі хлеб музычнага гастарбайтэра?
Парламент Прыднястроўя перадаў Дзярждуме Расеі зварот з просьбай прызнаць незалежнасьць рэспублікі.
18 красавіка Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што крымінальная справа на былога гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра, уладальніка кампаніі Сулеймана Керамава і яшчэ 4 асобаў перададзеная праваахоўным органам Расеі.
Ці можна спадзявацца, што Жэнэўскае пагадненьне прывядзе да зьніжэньня напружанасьці вакол падзеяў на ўсходзе Ўкраіны? Якія сапраўдныя мэты расейскага кіраўніцтва ва Ўкраіне? Як можна патлумачыць супярэчлівыя выказваньні Аляксандра Лукашэнкі па ўкраінскім пытаньні?
Як Расея трансфармуе сваю перамогу над Украінай у ціск на саюзьнікаў? Як яна гатовая плаціць хаўрусьнікам за палітычную ляяльнасьць?
На кіеўскім майдане прыбіраюць сьмецьце і акультурваюць барыкады — каб і хадзілася зручней, і глядзелася больш прыстойна, і пра магчымую пагрозу нагадвала.
«Для дасягненьня міру і ўзаемаразуменьня паміж грамадзянамі Ўкраіны будзе забясьпечана права абласным, гарадзкім і раённым саветам прымаць рашэньні адносна прадастаўленьня на тэрыторыі адпаведнага рэгіёну адначасова зь дзяржаўнай украінскай мовай афіцыйнага статусу расейскай або іншым мовам, на якіх гаворыць большасьць мясцовага насельніцтва»
На палігоне пад Віцебскам прайшлі манэўры сіл спэцапэрацыяў, у якіх бралі ўдзел расейскія дэсантнікі з-пад Пскову.
Камэнтуючы чатырохбаковыя дамоўленасьці ў Жэнэве па Ўкраіне, палітоляг Андрэй Фёдараў адзначае, што пакуль няма ніякіх прыкметаў жаданьня Масквы, каб ва Ўкраіне сытуацыя супакоілася.
Генэральная пракуратура Ўкраіны абвінавачвае экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, экс-старшыню Службы бясьпекі Ўкраіны Аляксандра Якіменку і экс-кіраўніка МУС Віталя Захарчанку ў стварэньні тэрарыстычнай арганізацыі.
Расейскі міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў паведаміў, што ў выніку чатырохбаковай сустрэчы ў Жэнэве дасягнутая дамоўленасьць аб дээскаляцыі ва Ўкраіне.
Вядомы журналіст і аналітык Эдвард Лукас выступіў на старонках брытанскай газэты «Daily Mail» з артыкулам, у якім прадказвае змрочную будучыню сьвету на фоне дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне.
Палітоляг Алесь Лагвінец назваў чатырохбаковыя дамоўленасьці ў Жэнэве па Ўкраіне «першым пазытыўным сыгналам ад самага пачатку крызісу».
Служба бясьпекі Украіны абвясьціла ў вышук Аляксандра Януковіча, старэйшага сына экс-прэзідэнта Віктара Януковіча.
Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк заяўляе, што Ўкраіна не прызнае анэксіі Крыму і будзе «адбіваць» яго назад.
Пратэстоўцы на ўсходзе Ўкраіны, якія здадуць зброю і вызваляць захопленыя будынкі, будуць амніставаныя.
Узброеныя баевікі на ўсходзе Ўкраіны застаюцца ў захопленых адміністратыўных будынках.
Thousands attended a pro-Ukrainian rally the eastern city of Donetsk on April 17 despite security worries as armed separatists continued to occupy government buildings in the Donbas region.
«З боку маралі існаваньне забаўляльнага комплексу каля Курапатаў непрымальнае, але ён ужо пабудаваны», — такую пазыцыю занялі распрацоўшчыкі дэталёвага пляна забудовы Курапатаў.
Сакратар Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) атрымаў ад урада Ўкраіны заяву аб прызнаньні яго юрысдыкцыі па злачынствах, учыненых на яе тэрыторыі з 21 лістапада 2013 года па 22 лютага 2014 года.
Дасягнутыя ў Жэнэве дамоўленасьці адносна шляхоў выхаду з крызысу ва Ўкраіне пракамэнтавалі палітычныя экспэрты.
У Краматорску згарэў сэпаратысцкі блёкпост. У небе кружылі ваенныя верталёты.
У Славянску сэпаратысты затрымалі ўкраінскага журналіста Сяргея Лефцера. Баявікі абвінавацілі яго ва ўдзеле ў «Правам сэктары» і шпіянажы.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і фэдэральны канцлер ФРГ Ангела Меркэль з глыбокай заклапочанасьцю абмеркавалі ў чацьвер па тэлефоне сытуацыю на Ўсходзе Ўкраіны.
Бальшыня мела праблемы з законам за хуліганства і кіраваньне транспартным сродкам у нецьвярозым стане.
гэта робіцца для таго, каб на тэрыторыю Украіны не змагла прайсьці цяжкая ваенная тэхніка з боку Расеі, а таксама не змаглі на пазадарожніках і іншых аўтамабілях перасоўвацца кантрабандысты.
З 22 красавіка Чэхія спросьціць выдачу кароткатэрміновых візаў для грамадзян Украіны.
У Кіраваградзе стварылі аб’яднаньне «Народнае апалчэньне». У яго склад увайшлі прадстаўнікі Самаабароны Майдану, вэтэраны сілавых структураў, а таксама чальцы казачых, спартовых арганізацыяў.
Загрузіць яшчэ