Расея можа накіраваць міратворцаў у Данецкую вобласьць Украіны толькі з дазволу Рады бясьпекі ААН. Пра гэта заявіў старшыня камітэту Савету Фэдэрацыі па абароне і бясьпецы Віктар Озераў.
Шахцёры Данбасу ня будуць падтрымліваць прарасейскія сілы. Пра гэта заявіў старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны Міхаіл Валынец, — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы прафсаюзу.
У Данецку спэцназ вызваліў ад сэпаратыстаў будынак абласнога ўпраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны.
У панядзелак дзяржсакратар ЗША Джон Кэры гаварыў па тэлефоне зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым. Пра гэта заявіла прэс-сакратар дзярждэпартамэнту Джэн Сакі.
Частка прарасейскіх пратэстоўцаў, якія захапілі ўладныя будынкі на Ўсходзе Украіны, «атрымліваюць грошы і не зьяўляюцца мясцовымі жыхарамі» . Пра гэта заяўляе Белы дом і дадае, што гэтаму ёсьць «пераканаўчыя доказы».
У Вярхоўнай радзе зарэгістраваны праект пастановы аб увядзеньні надзвычайнага становішча ў некалькіх абласьцях.
Каля 300 прыхільнікаў прарасейскіх сэпаратысцкіх мітынгаў падышлі да Мікалаеўскай аблдзяржадміністрацыі каб пранікнуць у будынак.
Сёлета Чарнобыльскі шлях мае ўсе шанцы зьмяніць сцэнар.
На ўсходзе Ўкраіны рэалізуецца мэтанакіраваны сцэнар дзяржаўнага перавароту, накіраванага на раскол краіны.
Латвія і Літва прыпынілі вяшчаньне на сваю тэрыторыю расейскіх дзяржаўных тэлеканалаў РТР-Расея і РТР-Плянэта.
Сэпаратысты патрабуюць тэрмінова склікаць сэсію Луганскага аблсавету, прызначыць рэфэрэндум на 10-11 траўня, адмяніць прэзыдэнцкія выбары, вызваліць палітычных зьняволеных.
Расейскае фэдэральнае агенцтва «Расспажыўнагляд» прыпыніла імпарт шасьці ўкраінскіх вытворцаў малочнай прадукцыі.
Рада кіраўнікоў па пытаньнях вяшчаньня ЗША (Broadcasting Board of Governors, BBG) асудзіла рашэньне расейскіх уладаў спыніць радыёвяшчаньне амэрыканскіх СМІ, якія засталіся на тэрыторыі Расеі.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў з камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Натальля Кучынская ў сувязі з публікацыяй праекту «Асноў дзяржаўнай культурнай палітыкі Расейскай Фэдэрацыі» расказала Свабодзе, што ў Беларусі ўжо існуе падобны дакумэнт.
Размова з расейскім вайсковым аналітыкам Паўлам Фэльгенгаўэрам, якую 2 красавіка у кулюарах сустрэчы міністраў замежных спраў краінаў НАТО ў Брусэлі правёў наш калега з грузінскай службы Коба Ліклікадзэ.
5 красавіка супрацоўнікі СБУ сумесна з памежнікамі ў пункце пропуску «Красная Талаўка» ( Луганская вобласьць) затрымалі грамадзяніна Расеі Рамана Банных.
У Данецку сэпаратысты абвясьцілі незалежнасьць і заклікалі Пуціна ўвесьці войскі. У Луганску ўзброеныя сілы захапілі будынак СБУ. У Харкаве сэпаратысты пабілі прыхільнікаў еднасьці Ўкраіны і абвясьцілі «Харкаўскую народную рэспубліку».
Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў намесьнік начальніка Галоўнага каманднага цэнтру Ўзброеных сіл Украіны Аляксандра Размазьніна.
Вярхоўная Рада Ўкраіны заўтра разгледзіць закон аб узмацненьні крымінальнай адказнасьці за сэпаратызм і іншыя злачынствы супраць дзяржавы.
Самапрызначаны народны савет Данецкай вобласьці вырашыў правесьці да 11 траўня рэфэрэндум наконт сувэрэнітэту.
Данецкія сэпаратысты сёньня сабралі прадстаўнікоў розных гарадоў вобласьці для стварэньня «народнай рады». Гэтыя дэлегаты абвясьцілі «незалежнасьць Данецкай рэспублікі» — паведамляе карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабода.
11 траўня ў Літве пройдуць чарговыя прэзыдэнцкія выбары. Мясцовыя экспэрты не сумняваюцца, што перамогу на іх атрымае дзейны кіраўнік дзяржавы Даля Грыбаўскайце.
Эўрапейскія лідэры, калі зьбіраюцца разам, спрабуюць выступаць адзіным фронтам, асуджаючы дзеяньні Расеі ва Ўкраіне. Але ў сябе дома ім даводзіцца змагацца з галасамі некаторых шырока вядомых асобаў, якія сымпатызуюць прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну.
Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджаньне Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
У Расеі распрацоўваецца праект «Асновы дзяржаўнай культурнай палітыкі», падрыхтаваны міністэрствам культуры краіны. У аснову дакумэнта пакладзены прынцып «Расея — не Еўропа».
Старшыня Беларускага славянскага камітэту Сяргей Касьцян накіраваў Аляксандру Лукашэнку, а таксама ў адміністрацыю прэзыдэнта, у шэраг СМІ (у тым ліку і апазыцыйных) зварот пра тое, што на ягоную структуру ўлады аказваюць моцны ціск.
На міжнароднай трасе, якая вядзе да ўкраінскага паста «Новыя Ярылавічы», што на мяжы з Беларусьсю, апошнім часам назіраецца вялікі рух.
На цэнтральнай плошчы Свабоды Харкава мітынгуюць праўкраінскія і прарасейскія актывісты.
Прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк сьцьвярджае, што на ўсходзе краіны рэалізуецца плян па дэстабілізацыі сытуацыі.
Дырэктар Кракаўскай філярмоніі Богдан Тоша, які ініцыяваў адмену выступу расейскіх зорак, зрабіў гэта ў мэтах перадухіленьня дэманстрацыі, якая плянавалася ў сувязі з сытуацыяй ў Крыме.
Прарасейскія актывісты ў ноч на 7 красавіка захапілі ў Данецку будынак упраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны.
Будынак абласной дзяржаўнай адміністрацыі (АДА) ў Харкаве цалкам вызвалены ад сэпаратыстаў.
Галоўнай тэмай вясновай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы стане расейская агрэсія на тэрыторыі Ўкраіны.
Прарасейскія сэпаратысты захапілі будынкі абласных дзяржаўных адміністрацый у Данецку, Харкаве, будынак СБУ і абласной управы Нацбанку ў Луганску.
Тэлеканал «Інтэр» апублікаваў унікальнае відэа ўцёкаў з данецкага аэрапорта двух набліжаных да былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча чыноўнікаў.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Ля ўваходу ў метро «Неўскі праспект» ён выканаў на трубе нацыянальны гімн Украіны. Імправізацыя сабрала натоўп слухачоў.
Паводле мэдыяў, два паверхі будынка адміністрацыі занялі каля 200 чалавек, яшчэ некалькі соцень чалавек знаходзяцца на плошчы перад будынкам. Мітынгоўцы рыхтуюцца разьбіць намётавае мястэчка.
Турчынаў ўзяў пад асабісты кантроль сытуацыю ў Данецку і Луганску і тэрмінова склікаў сілавікоў
Партыя «Справядлівы сьвет» скептычна ставіцца да верагоднасьці абраньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі
У Данецку і Луганску прарасейскія мітынгі перарасьлі ў вулічныя беспарадкі
Так званая «Рада сотняў кіеўскага Майдану» абвясьціла аб увядзеньні з 6 красавіка «камэнданцкай гадзіны» на майдане Незалежнасьці ў Кіеве, дзе разьмешчаны намётавы лягер мітынгоўцаў.
Майдан пераўтвараецца ў мэмарыял і турыстычную выбітнасьць.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін павінен паўстаць перад судом кшталту Гаагскага трыбуналу праз анэксію Крыму. Пра гэта ў інтэрвію выданьню Rzeczpospolita заявіў былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса.
Паводле розных ацэнак, ад адной да дзьвюх тысяч чалавек праводзяць мітынг пад расейскім сьцягам на плошчы побач з абласной дзяржаўнай адміністрацыяй Луганску.
У Чаркаскай вобласьці Ўкраіны расьсьледуюць забойства журналіста, грамадзкага дзеяча, майданаўца Васіля Сергіенкі.
Паводле апошніх апытаньняў грамадзкай думкі, найбольшыя шанцы на перамогу — у прэм’ер-міністра Віктара Орбана і яго правай партыі ФІДЭС.
У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, аглядальніца ўкраінскай службы нашага радыё Натальля Чурыкава і кіраўнік Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман.
Ці карупцыя спарадзіла Эўрамайдан? Ці шмат крадуць у Беларусі? Пра гэта — у перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, аглядальніца ўкраінскай службы нашага радыё Натальля Чурыкава і кіраўнік Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман.
Загрузіць яшчэ