Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Расеі: Котка, якой няма, — разумная, сьмелая і ветлівая


Сяргей Шайгу
Сяргей Шайгу

Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу назваў паранояй словы кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Валянціна Налівайчанкі аб дачыненьні расейскага спэцназу да падзеяў на паўднёвым усходзе Украіны. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

«Скажу толькі адно: цяжка шукаць чорную котку ў цёмным пакоі, асабліва калі яе там няма. Тым больш па-дурному, калі гэтая котка разумная, сьмелая і ветлівая», — заявіў расейскі міністар, дадаўшы, што замест «вечных пошукаў „рукі Масквы“ Кіеву варта было б перастаць называць жыхароў паўднёвага ўсходу Ўкраіны сэпаратыстамі або тэрарыстамі і пачаць зь імі канструктыўны дыялёг».

Раней кіраўнік службы бясьпекі Ўкраіны Валянцін Налівайчанка заявіў, што расейскія падразьдзяленьні спэцназу датычныя да таго, што адбываецца на паўднёвым усходзе краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG