Выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца даў інтэрвію Радыё Свабода.
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў падпісаў указ аб пачатку спэцапэрацыі на ўсходзе краіны.
Новыя крымскія чыноўнікі павінны прайсьці адмысловую перападрыхтоўку пад расейскае заканадаўства ў Маскве. Такое пажаданьне выказаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.
Аляксей Мацука: У Славянску пачалася паніка і няма прадуктаў, ролік з горлаўскімі міліцыянтамі прапагандысцкі, а па ўсёй усходняй Украіне арганізоўваюцца атрады самаабароны для барацьбы з сэпаратыстамі.
Сяргей Аксёнаў, прызначаны прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным выканаўцам губэрнатара Крыму, паскардзіўся ў Маскву, што на паўвыспу паступае недастатковая колькасьць прэснай вады, неабходнай для патрэбаў рэгіёну.
Ільля Кузьняцоў, які працуе зь нямецкай здымачнай групай, дзеліцца ўражаньнямі ад наведваньня Славянску і Данецку.
Пазыцыя Аляксандра Лукашэнкі наконт фэдэралізацыі Ўкраіны прынцыпова пярэчыць поглядам на гэты конт Крамля. Што думаюць пра гэта прадстаўнікі апазыцыйных і праўладных структураў Беларусі?
Білінгвізм – норма ці хвароба? Якая моўная палітыка можа забясьпечыць беларускі мір?
Дакумэнтальна пацьверджаныя матэрыялы Службы бясьпекі Ўкраіны сьведчаць пра тое, што ва ўсходняй частцы Ўкраіны адбываецца шырокамаштабная ваенная агрэсія Расейскай Фэдэрацыі
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што выступае «катэгарычна супраць фэдэралізацыі Ўкраіны». Ён адзначыў, што «штурхаць Украіну на фэдэралізацыю цяпер, гэта вельмі небясьпечна ўсім: Беларусі, Расеі і Захаду».
Украіна ня будзе супраць таго, каб правесьці супольную антытэрарыстычную апэрацыю з міратворчымі сіламі ААН на Ўсходзе дзяржавы.
Міністры замежных спраў Эўразьвязу дамовіліся дадаць яшчэ чатырох чалавек у сьпіс санкцый, у сувязі зь іх удзелам у незаконным прысваеньні дзяржаўных сродкаў Украіны.
Эўрапейская рада з удзелам міністраў замежных спраў краін ухваліла пакет фінансавай дапамогі Ўкраіне ў памеры аднаго мільярда эўра.
Некалькі дзясяткаў актывістаў сабраліся сёньня ля будынку МУС у Кіеве, абвінавачваючы ў бязьдзейнасьці міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава. У руках людзі трымалі плякаты з заклікамі: «Авакаў, дзейнічай альбо сыходзь!»
У мяне на стале бутэлька «Піно-Гры». Я разьвітваюся з украінскім крымскім віном. На бутэльцы так і напісана: Украіна, Крым, Ялта.
У Луганску каля 200 прарасейску настроеных актывістаў пікетуюць будынак абласной дзяржадміністрацыі.
Цэнтральная ўлада нас не бароніць — гарнякі Данбаса і вэтэраны Чарнобыля Падзеі апошніх дзён сьведчаць, што сэпаратысты, якія зьяўляюцца ў рэальнасьці тэрарыстамі, перайшлі апошнюю рысу, пасьля якой пачынаецца грамадзянская вайна.
«Я не жадаю быць датычным да краіны, якая зьдзяйсьняе супраць Украіны агрэсію, мне сорамна быць расейскім грамадзянінам», – заявіў днямі тэлежурналіст Яўген Кісялёў, камэнтуючы падзеі ў Крыме.
Лідэр фракцыі Партыі рэгіёнаў Аляксандр Яфрэмаў адзначае, што Партыя рэгіёнаў супраць сілавога сцэнару і выкарыстаньня арміі ва ўсходніх абласьцях Украіны.
Частку міліцыі ў горадзе Горлаўка Данецкай вобласьці перайшла пад камандаваньне падпалкоўніка арміі Расеі, паведамляе УНІАН.
У Данецкай вобласьці ўведзены рэжым спэцапэрацыі пасьля таго, як скончыўся тэрмін ультыматуму ўладаў Украіны сэпаратыстам — скласьці зброю і вызваліць захопленыя будынкі.
Спадзеючыся спыніць ўварваньне расейскіх войскаў паводле крымскага сцэнару ў шэраг гарадоў усходняй Украіны, адміністрацыя Абамы хутка пасоўваецца да ўвядзеньня новых санкцый супраць Расеі.
Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксандр Турчынаў не выключае, што ў выпадку прыняцьця парлямэнтам адпаведнага рашэньня, разам з прэзыдэнцкімі выбарамі можа быць праведзены рэфэрэндум адносна ўнітарнасьці Ўкраіны.
Увядзеньне надзвычайнага становішча ў сувязі з падзеямі на ўсходзе Ўкраіны прывяло б да прыпыненьня выбарчай кампаніі на гэтай тэрыторыі.
Захопнікі дзяржаўных будынкаў у Данецкай і Луганскай абласьцях не прымаюць умовы ультыматуму ўладаў з Кіева.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная грамада) зьвярнулася да кіраўніцтва Сацінтэрну з прапановай выключыць партыю «Справядлівая Расея» са складу Сацінтэрну.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША апублікаваў дзесяць новых цьверджаньняў Расеі пра Ўкраіну, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці.
У Данецкай вобласьці ўводзіцца ў дзеяньне рэжым антытэрарыстычнай апэрацыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве старшыні Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргея Таруты.
На ўсходзе Ўкраіны да гэтага часу працуюць міліцыянты, на якіх ўплывае былое кіраўніцтва дзяржавы. Яны і дапамагаюць расейскім спэцслужбам ў дэстабілізацыі сытуацыі ў рэгіёне.
Украінская ўлада абясшкодзіць асоб, якія трапілі на тэрыторыю Ўкраіны звонку для дэстабілізацыі сытуацыі і ўзмацненьня грамадзянскага супрацьстаяньня на Ўсходзе Украіны.
Кіеў абвінаваціў Маскву ў дывэрсіях і спробах дэстабілізацыі Ўсходняй Украіны. Сьвет заклікае Расею спыніцца.
У Славянску адмянілі заняткі ў школах і дзіцячых садках. У Краматорску не будзе працаваць толькі адна школа.
Рада бясьпекі ААН увечары ў нядзелю сабралася на экстраную сустрэчу па пытаньні сытуацыі ва Ўкраіне. Паседжаньне адбывалася на патрабаваньне Расеі.
У ЦРУ ЗША абверглі інфармацыю пра ўплыў дырэктара ведамства Джона Брэнана на рашэньне новых украінскіх уладаў правесьці сілавую апэрацыю на ўсходзе краіны.
Марскія сілы Францыі працягваюць нарошчваць ваенны патэнцыял у акваторыі Чорнага мора ў сувязі з ваеннай эскаляцыяй ва Ўкраіне
«Я перакананы, што мы выйграем усе тры пытаньні», — заявіў экс-кіраўнік МУС Юры Луцэнка ў эфіры 5 каналу, паведамляе прэс-служба.
Міністар унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў прыняў рашэньне стварыць адмысловыя аддзелы міліцыі на аснове грамадзкіх фармаваньняў. Пра гэта інфармуе афіцыйны сайт МУС.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Славянску пачалася Антытэрарыстычная апэрацыя пад кіраўніцтвам СБУ (Reuters / Espreso TV)
У Харкаве міліцыя вызваліла ўнутраны двор гарадзкой рады ад прарасейскіх актывістаў.
Адхілены ад пасады прэзыдэнта Ўкраіны Віктар Януковіч заклікаў вайскоўцаў не выконваць «злачынныя загады» і не страляць ва ўкраінскі народ.
Пра гэта заявіў намесьнік міністра ўнутраных справаў Украіны Мікалай Вялічкавіч, паведамляе Дэпартамэнт па сувязях з грамадзкасьцю МУС Украіны.
Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Валянцін Мікалайчанка ў інтэрвію тэлеканалу «1+1» распавёў аб плянах антытэрарыстычнай апэрацыі на Ўсходзе Ўкраіны.
Верагоднасьць абраньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі на выбарах 2015 года дастаткова высокая. Такую думку выказаў былы палітвязень Павел Севярынец,
Сытуацыя ў эканоміцы — галоўны фактар, які ўплывае на нацыянальную бясьпеку і стабільнасьць у дзяржаве. Такую думку выказаў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію праграме «Сегодня. Итоговая программа»
Асобы, якія захапілі сёньня двор Харкаўскага гарсавета, патрабуюць адстаўкі гарадзкога галавы Харкава Генадзя Кернэса.
Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны вырашыла пачаць буйнамаштабную антытэрарыстычную апэрацыю з прыцягненьнем Узброеных Сіл Украіны.
Міністэрства замежных спраў Украіны мае ўсе неабходныя доказы датычнасьці спэцслужбаў Расеі да сэпаратысцкага бунту і захопу дзяржаўных устаноў на ўсходзе Украіны.
Забурэньні на ўсходзе Ўкраіны: украінская Вандэя ці расейская інсьпірацыя? Ці пойдуць расейскія войскі на ўсход Ўкраіны? Глядзіце Зону Свабоды
Загрузіць яшчэ