Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Джон Кэры дамовіліся аб працягу перамір’я ў Сырыі яшчэ на 48 гадзін — з мэтай аблегчыць гуманітарны крызіс у краіне.
85-гадовы экс-прэзыдэнта СССР павінен быў удзельнічаць у міжнароднай канфэрэнцыі па эўрапейскай бясьпецы ў Празе з 16 па 18 верасьня.
Прэзыдэнт Украіны Пётра Парашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі МЗС Нямеччыны і Францыі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і Жан-Маркам Эро заклікаў не прызнаваць легітымнасьць выбараў у Дзяржаўную Думу РФ, якія плянуюць правесьці на тэрыторыі Крыму.
Сродкі масавай інфармацыі даведаліся пра адмову маскоўскіх уладаў усталяваць мэмарыяльную шыльду Барысу Нямцову на месцы ягонага забойства.
Пра гэта паведаміў старшыня канстытуцыйнага камітэту славацкага парлямэнту Роберт Мадэй на сустрэчы з паслом Белаурсі ў Братыславе Ігарам Ляшчэнем.
Пра гэта паведаміў дарадца-пасланьнік амбасады Беларусі ў Расеі Юры Ярашэвіч, піша Газета.ru са спасылкай на «РИА Новости».
У Францыі ў сераду паліцыя затрымала яшчэ аднаго падлетка, які падазраецца ў падрыхтоўцы тэракту. Малады чалавек спрабаваў дастаць зброю для наступных нападаў.
Беларусь ня выдала незалежнага журналіста Чары Анамурадава Туркмэністану. Апынуўшыся на свабодзе і даляцеўшы да Стакгольму, першае эксклюзіўнае інтэрвію Чары Анамурадаў даў Радыё Свабода.
У аўторак кандыдатуру Джамілева высунуў блёк Эўрапейскіх кансэрватараў і рэфармістаў — найбуйнейшая фракцыя ў Эўрапейскім парлямэнце. Да гэтага рашэньня далучылася Эўрапейская народная партыя.
Жыхар Ташкенту Ўлугбэк Саідаў распавядае пра Ўзбэкістан без Карымава, прэзыдэнта, які на чвэрць стагодзьдзя ўзурпаваў уладу ў краіне і сышоў з жыцьця, не падрыхтаваўшы сабе спадкаемца.
Паралімпіяда ў Рыё-дэ-Жанэйра пераваліла экватар, але і праз тыдзень публіка працягвае абмяркоўваць дэмарш «расейскага сьцяганосца» Андрэя Фомачкіна.
«Лічым, што палітычнае рашэньне, якое было прынята — прапусьціць Ганну Канапацкую ў парлямэнт — правільнае, і ім трэба скарыстацца».
«Заваяваньні пяцігодкі 2005–2010 гадоў, якая ўвайшла ў гісторыю як пяцігодка высокіх тэмпаў росту ВУП і занятасьці, цалкам страчаныя», — робяць выснову дасьледчыкі
Сябра Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая, пераможца на выбарах па 97-й Кастрычніцкай акрузе сталіцы, была прызначаная, а не абраная ў парлямэнт — заяўляе кампанія «Гавары праўду», якая ў пэрыяд з 6 па 11 верасьня 2016 году арганізавала назіраньне на ўсіх 29 участках акругі № 97, дзе балятаваліся кандыдаткі і ад АГП, і ад «ГП».
Вядомая актывістка АГП, былая кандыдатка ў дэпутаты Вольга Маёрава пагражае выхадам з партыі ў сувязі зь неадмовай Ганны Канапацкай ад дэпутацкага мандату.
Кіраўнікі міжнароднага літаратурнага Фэстывалю Конрада, які арганізуецца штогод у Кракаве, кажуць, што былі вымушаныя адмовіць у ранейшым запрашэньні расейскаму пісьменьніку Захару Прылепіну, каб не ператварыць фэстываль у «месца палітычных антаганізмаў».
Журналіст Чары Анамурадаў, які мае швэдзкае грамадзянства, быў вызвалены з-пад варты 13 верасьня і ўжо пакінуў межы Беларусі.
Усім зразумела, што зьяўленьне Ганны Канапацкай і Алены Анісім у сьпісе дэпутатаў — вынік палітычнага рашэньня на самым версе.
У камэнтары тэлеканалу «Беларусь-1» будучы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк прапанаваў увесьці адказнасьць выбарнікаў за няяўку на выбары.
Рух «За свабоду» неўзабаве зьменіць кіраўніка. Аляксандар Мілінкевіч, які быў старшынём руху з 2006 году, ня будзе балятавацца на выбарах старшыні, якія маюць прайсьці на канфэрэнцыі ў кастрычніку. Чаму і куды сыходзіць Мілінкевіч — у інтэрвію Свабодзе.
У Беларусі абраныя чальцы Савету Рэспублікі — верхняй палаты Нацыянальнага Сходу, у склад якой уваходзяць 64 сэнатары.
Позна ўвечары 13 верасьня генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка, нібыта між іншым, паведаміў пра адкрыцьцё крымінальнай справы супраць міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава. Пры гэтым ён нават не ўдакладніў, паводле якога факту яна расьсьледуецца.
Партыя БНФ выказвае сваю салідарнасьць з ацэнкамі назіральнікаў, якія лічаць выбары ў Палату прадстаўнікоў не адпаведнымі міжнародным стандартам.
Маштабныя вучэньні Ўзброеных сілаў Беларусі на ўсходніх межах краіны маюць мэтай адпрацоўку сцэнару супрацьдзеяньня гібрыдным пагрозам, прыклад якіх — падзеі ў Крыме і на Данбасе.
Дэпутаты Мэджлісу, парлямэнту Туркмэністану, 14 верасьня аднагалосна прынялі праект паправак у Канстытуцыю, якая цяпер дазваляе прэзыдэнту абірацца пасьля 70 год, а таксама павялічвае тэрмін прэзыдэнцтва з 5 да 7 год.
З 14 па 20 верасьня пад кіраўніцтвам начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі праводзіцца вучэньне «Кіраваньне групоўкай Узброеных сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў у ходзе спэцыяльнай апэрацыі для стабілізацыі становішча ў асобных крызісных раёнах дзяржавы».
Дэпутатка Бундэстагу ад фракцыі «Саюз-90»-«Зялёныя» Марылюіза Бэк ня лічыць, што парлямэнцкія выбары ў Беларусі сьведчаць пра дэмакратычны працэс.
Украінская служба Радыё Свабода ў рубрыцы «Лісты з акупаванага Данбасу» публікуе ліст выкладчыка з Луганску Яны Віктаравай.
На пачатку гэтага тыдня начальніцу цэнтральнай заводзкай лябараторыі ААТ «Беларускі мэталюргічны завод» у Жлобіне Алену Барадынцаву звольнілі з пасады.
За першыя суткі часовага замірэньня ў Сырыі гуманітарныя арганізацыі зафіксавалі істотнае памяншэньне колькасьці ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва.
Барак Абама рэзка асудзіў заявы Дональда Трампа пра Ўладзіміра Пуціна.
Абвешчанае пры пасярэдніцтве ЗША і Расеі, перамірʼе ў Сырыі ў цэлым выконваецца, хаця паступаюць паведамленьні пра асобныя парушэньні.
«Мы заяўляем аб сваім непрызнаньні вынікаў гэтых выбараў і заклікаем назіральнікаў, міжнародныя арганізацыі і сусьветную супольнасьць даць абʼектыўную ацэнку таму, што адбылося», — гаворыцца ў заяве партыі
Міжнародны назіральнік Томаш Бладынец удзельнічаў у пяці назіральных місіях АБСЭ ва Ўсходняй Эўропе. Першымі для яго былі парлямэнцкія выбары ў Беларусі ў 2004 годзе. Тады лёс закінуў паляка ў Слуцак.
Міністар працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна стала чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Кіраўнік Менскай абласной арганізацыі Абʼяднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка вырашыў пакінуць пасаду.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла заяву з нагоды выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнагс сходу.
Украінская дэлегацыя ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы можа часова прыпыніць свой удзел у выпадку аднаўленьня паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі пасьля правядзеньня парлямэнцкіх выбараў у Дзяржаўную думу Фэдэральнага Сходу на тэрыторыі анэксаванага Крыму.
Намесьнік міністра Ўкраіны ў пытаньнях часова акупаваных тэрыторый Георгі Тука заявіў, што паводле папярэдніх дадзеных Расея незаконна вывезла на сваю тэрыторыю ад 50 да 150 украінскіх вайскоўцаў, якія былі ўзятыя ў палон незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі «ЛНР» ды «ДНР».
Новым прэм’ер-міністрам Армэніі стаў Карэн Карапэт’ян, які ў апошнія гады працаваў у расейскім «Газпроме», а ў 2010-11 гадах займаў пасаду мэра Ерэвану.
Ганна Канапацкая з Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая стала дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, правяла першую прэсавую канфэрэнцыю сумесна зь лідэрам партыі Анатолем Лябедзькам.
19 верасьня а 19 гадзіне актывісты выйдуць на Кастрычніцкую плошчу і ўздымуць бел-чырвона-белыя сьцягі.
Сайт ЦВК апублікаваў афіцыйныя зьвесткі па выніках галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Намесьнік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец мае намер вылучацца на пасаду старшыні руху на справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі, якая заплянаваная на кастрычнік.
Швэйцарскае выданне Neue Zuercher Zeitung зьвяртае ўвагу на тое, што «меркаваньні пра магчымасьці абедзьвюх кандыдатак ад апазыцыі, якія прайшлі ў новы парлямэнт, моцна разыходзяцца нават у расколатай апазыцыі».
Сам кандыдат у дэпутаты Аляксандар Мех мяркуе, што яго і Рыгора Грыка затрымлівалі, каб ня даць паехаць на Плошчу ў Менск.
Удзельнікі ток-шоў на канале АНТ «Справа прынцыпу» дзеляцца са Свабодай сваімі ўражаньнямі.
Ізраіль абверг паведамленьні аб тым, што сырыйскія паветраныя сілы зьбілі ізраільскі вайсковы самалёт.
Ганна Канапацкая з АГП, якая стала дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, праводзіць першую прэсавую канфэрэнцыю разам зь лідэрам партыі Анатолем Лябедзькам.
Загрузіць яшчэ