14 кастрычніка Менскі гарадзкі суд пачне разгляд крымінальнай справы заснавальніка і аўтара сайту 1863x.com Эдуарда Пальчыса.
Старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў не дамогся звальненьня кіраўніка магілёўскай друкарні. Паводле партыйца, кіраўнік гэтага прадпрыемства ўвёў цэнзуру на друк агітацыйных матэрыялаў апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Актывістаў Леаніда Кулакова і Максіма Вінярскага аштрафавалі за расьцяжку з патрабаваньнем сумленных выбараў
Каля 17-й гадзіны ў Менску на Зьмітра Дашкевіча і Сяргея Пальчэўскага склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
У Менску ўтвораны грамадзкі камітэт бацькоў тых добраахвотнікаў, якія ваююць ва Ўкраіне з сэпаратыстамі. Паводле аднаго з арганізатараў камітэту Віктара Мельнікава, такіх беларусаў ва Ўкраіне больш за сто.
Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак заявіў, што на тэрыторыі гэтак званых Луганскай і Данецкай народных рэспублік утрымліваецца 102 украінскія закладнікі і яшчэ 9 знаходзяцца на тэрыторыі Расеі.
Кампанія «Гавары праўду» прааналізавала вынікі мінулых парлямэнцкіх выбараў і зрабіла свае прапановы для ўдасканаленьня Выбарчага кодэксу.
Беларуская паралімпійская зборная вярнулася дамоў з Рыё 22 верасьня. У нацыянальным аэрапорце «Менск» алімпійцаў сустрэлі тортам з дэкаратыўнымі мэдалямі, чырвона-зялёным сьцягам і расейскім трыкалёрам.
Рада БНР апублікавала заяву ў падтрымку грамадзкай ініцыятывы аб наданьні бел-чырвона-беламу сьцягу статусу аб’екту нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі.
На беларускім партале Беларускай рэспубліканскай грамадзкай арганізацыі «Аб’яднаны шлях» ngo.by распачала працу сыстэма генэрацыі афіцыйных дакумэнтаў, патрэбных для рэгістрацыі грамадзкай арганізацыі.
Хто падарыў паралімпійцам торт з расейскім сьцягам і чаму беларуская зборная забрала сабе квоты, якія вызваліліся ў выніку дыскваліфікацыі Расеі?
Старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч падаў скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН.
Вядучыя кангрэсмэны з Дэмакратычнай партыі ЗША на пасяджэньні камітэтаў па выведцы абвінавацілі Расею ў спробе паўплываць з дапамогай кампутарнага хакерства на заплянаваныя на 8 лістапада прэзыдэнцкія выбары ў Злучаных Штатах.
Дзяржсакратар ЗША патрабуе ад Масквы і Дамаску спыніць паветраныя ўдары ў раёне Алепа.
Людзі, якія паставілі бюст Сталіна на вуліцы Кірава ў Пензе, паставілі помнік кату і садысту, які забіў і замучыў мільёны людзей. Забівалі аднастайна, канвэерным спосабам, на расстрэльных палігонах стрэлам у патыліцу, катавалі разнастайна, з усім багацьцем дзікай лубянскай фантазіі.
22 верасьня прадстаўніца групоўкі «ЛНР» у падгрупе па гуманітарных пытаньнях Трохбаковай кантактнай групы Вольга Кобцава, заявіла што падчас сустрэчы ў Менску была дасягнутая дамоўленасьць з Кіевам аб абмене палоннымі паводле формулы «618 сэпаратыстаў на 47 украінскіх палонных».
Неабходныя папраўкі маюць унесьці ў расейскае заканадаўства да 1 сакавіка 2017 году.
Былога прэм’ер-міністра Грузіі Вано Мэрабішвілі прызналі вінаватым яшчэ ў адным злачынстве і асудзілі на шэсьць з паловай гадоў турмы.
Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Ўладзімер Царыкаў абвясьціў перапынак у судовым працэсе над Тацянай Севярынец, Аленай Шабуняй і Георгіем Станкевічам.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у чацьвер прапанаваў старшыні Дзяржаўнай думы Расеі шостага скліканьня Сяргею Нарышкіну ўзначаліць Службу зьнешняй выведкі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар расейскага кіраўніка Дзьмітрый Пяскоў.
«Свабода» наведала Мячыса Лаўрынкуса, які ачольваў Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літоўскай Рэспублікі.
Двое грузінскіх палітыкаў пабіліся падчас тэледэбатаў перад парлямэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца ў наступным месяцы.
Былы кандыдат у дэпутаты, першы намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч накіраваў у Сьледчы камітэт скаргу па выніках выбараў. Паводле палітыка, у скрыні былі ўкінутыя дадатковыя бюлетэні.
Сябра Партыі БНФ Віталя Паўлава з Воршы будуць судзіць за інцыдэнт падчас назіраньня за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў 11 верасьня.
Расея адрэагуе на крытыку з боку Аляксандра Лукашэнкі спакойна і ня будзе даводзіць справу да публічнага скандалу. Але і на саступкі па газавым пытаньні ня пойдзе. Такую думку ў інтэрвію «Свабодзе» выказаў расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў.
На сустрэчы ня згадвалася, што Беларускай праваслаўнай царквой кіруе расеец — Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал.
Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг пацьвердзіў падтрымку Паўночнаатлантычным альянсам пазыцыі Ўкраіны адносна рэжыму санкцый супраць Расеі.
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў, што для аднаўленьня замірэньня ў Сырыі неабходна спыніць палёты вайсковых самалётаў над ключавымі раёнамі краіны.
Жыхара Мазыра Дзьмітрыя Шчарбатых аштрафавалі за абразу беларускай мовы.
Эўразьвяз зноў запатрабаваў ад уладаў Беларусі аднавіць у палітычных і грамадзянскіх правах былых палітвязьняў, апошнім зь якіх быў вызвалены ў жніўні 2015 году экс-кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч.
Колькасьць інтэрнэт-сайтаў у Паўночнай Карэі можа складаць усяго 28. Пра гэта стала вядома пасьля таго, як у выніку, як мяркуецца, тэхнічнай памылкі, на кароткі час стаў «бачны» сьпіс сайтаў на нацыянальным паўночнакарэйскім дамене .kp. Яго выявіў і апублікаваў на партале GitHub інжынэр сыстэм бясьпекі Мэт Браян.
Магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы задала «нязручныя пытаньні» намесьніку старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Валерыю Малашку.
Беларусь заплянавала да 2030 году скараціць выкіды парніковых газаў на 28% у параўнаньні з 1990 годам.
Вонкавая і ўнутраная стабільнасьць Беларусі можа быць падарваная, калі ня будуць урэгуляваныя рознагалосьсі з Расеяй наконт цэнаў на энэрганосьбіты.
Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі запрасіў кіраўніка беларускага замежнапалітычнага ведамства Ўладзімера Макея наведаць зь візытам Варшаву ў найбліжэйшы час.
Фэдэральная служба бясьпекі, Міністэрства камунікацыяў і сувязі і Міністэрства прамысловасьці і гандлю Расеі абмяркоўваюць набор тэхнічных рашэньняў, якія дадуць магчымасьць дэшыфраваць і атрымаць доступ да ўсяго інтэрнэт-трафіку расейцаў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведае Кітай зь дзяржаўным візытам з 28 па 30 верасьня на запрашэньне старшыні КНР Сі Цзіньпіна.
Мадэратар на перамовах па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе ад АБСЭ Марцін Сайдзік заявіў журналістам пра падпісаньне сёньня ў Менску пагадненьня аб адводзе войскаў і зброі з трох участкаў на Данбасе — Станіца Луганская, Залатое і Пятроўскае.
Журналіст Аляксандар Сотнік пакінуў Расею праз пагрозы і перасьлед з боку сілавых структур.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей абмеркаваў з намесьнікам памочніка міністра абароны ЗША Майклам Карпэнтэрам пытаньні арганізацыі супрацы краінаў у вайсковай сфэры і наўпроставага ўзаемадзеяньня вайсковых ведамстваў краінаў «ва ўмовах нарастаньня напружанасьці ва Ўсходнеэўрапейскім рэгіёне».
Аглядальнік Радыё Свабода Браян Уітмар у сваім відэаблогу The Daily Vertical камэнтуе пасьлявыбарчую сытуацыю ў Расеі.
Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры адмовілася браць удзел у адкрыцьці мэмарыяльнага знака ў гонар славутай мэцэнаткі беларускай культуры Магдалены Радзівіл.
Позвы ў Кастрычніцкі райсуд атрымалі Алена Шабуня, Тацяна Севярынец і Георгі Станкевіч, якіх вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаваньні.
Барак Абама, апошні раз выступаючы ў ААН у якасьці прэзыдэнта ЗША, заклікаў разьвітыя краіны рабіць больш для вымушаных уцекачоў і папрасіў сусьветных лідэраў уявіць свае сем’і на месцы гэтых людзей.
Спэцыяліст па бясьпецы кампаніі Uber Мэт’ю Браян выпадкова пабачыў усе інтэрнэт-сайты, дасяжныя ў Паўночнай Карэі. Іх налічылася 28, усе на нацыянальным дамэне .kp.
Фэдэральная служба бясьпекі (ФСБ) Расеі сумесна зь Міністэрствам сувязі і Міністэрствам прамысловасьці і гандлю абмяркоўвае пытаньні расшыфроўкі і аналізу ўсяго інтэрнэт-трафіку ў рамках так званага «пакету законаў Яравой».
Учора ў Менску працавала падгрупа па пытаньнях бясьпекі Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.
Расейскія самалёты, хутчэй за ўсё, разбамбілі гуманітарны канвой ААН і «Чырвонага паўмесяца», які накіроўваўся ў Алепа.
Невыкананьне «менскіх пагадненьняў» пагражае абвастрэньнем канфлікту «або нават можа прывесьці да аднаўленьня вайны» — заявіў прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд.
Загрузіць яшчэ