У зямлі Мэкленбург-Пярэдняя Памэранія на паўночным усходзе Нямеччыны, дзе ў нядзелю праходзяць мясцовыя выбары, апытаньні выбарнікаў на выхадзе з участкаў паказваюць, што антыімігранцкая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) апярэдзіла партыю Ангелы Мэркель ХДС, адсунуўшы яе на трэцяе месца.