Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Філіпінаў папрасіў прабачэньня за «сукінага сына» на адрас Абамы


Прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ
Прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ

Белы дом адмяніў сустрэчу Барака Абамы з кіраўніком Філіпінаў. Яна перанесена на нявызначаны тэрмін.

Прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ выказаў шкадаваньне з нагоды ўласных рэзкіх словаў на адрас прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, якога назваў «сукіны сынам».

Дутэртэ, як гаворыцца ў распаўсюджанай ім заяве, шкадуе аб тым, што яго рэзкія заўвагі «выклікалі заклапочанасьць і трывогу» а таксама, што яны «выглядалі асабістымі нападкамі на прэзыдэнта ЗША».

Дутэртэ рэзка выказаўся на адрас Абамы перад самым вылетам на саміт АСЕАН ў Лаосе, дзе 6 верасьня ён павінен быў сустрэцца з прэзыдэнтам ЗША. Такую рэакцыю філіпінскага прэзыдэнта выклікала пытаньне рэпарцёра пра тое, як Дутэртэ на сустрэчы з Абамам плянуе растлумачыць гібель на Філіпінах больш дзьвюх тысяч чалавек падчас антынаркатычных спэцапэрацый за апошнія два месяцы.

«Я прэзыдэнт сувэрэннай краіны, мы ўжо даўно не калёнія. У мяне няма іншых гаспадароў, акрамя філіпінскага народу. Трэба праяўляць павагу. Я цябе, пракляну на гэтым форуме, сукін сын», — заявіў Дутэртэ, кажучы аб маючай адбыцца сустрэчы з амэрыканскім лідэрам.

Пасьля гэтай заявы сустрэча Абамы і Дутэртэ была адменена па ініцыятыве амэрыканскага боку. Замест гэтага Абама сустрэнецца з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе.

Як паведамляе CNN, ЗША і Філіпіны дамовіліся перанесьці сустрэчу на больш позьні тэрмін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG